взлом

ENG

Отдел Народоведения

Основные публикации

История отдела

Список сотрудников

ОСНОВНЫЕ ИЗДАНИЯ ОТДЕЛА НАРОДОВЕДЕНИЯ ЗА 2012 – 2023 гг.

Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі падрыхтоўкі і правядзення этнаграфічнай экспедыцыі 1923 года, якая была арганізавана сумесна Інбелкультам і Галоўархівам. Сабраныя ёю экспанаты былі прадстаўлены ў беларускім павільёне Першай Усесаюзнай сельскагаспадарчай і кустарна-прамысловай выставы ў Маскве, а пасля сталі асновай этнаграфічнай экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея. Аснову выдання складаюць 59 фотаздымкаў экспедыцыі, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Цалкам яны публікуюцца ўпершыню, да кожнага складзены разгорнуты каментар. У кнізе прадстаўлены гісторыя арганізацыі і правядзення экспедыцыі, працэс падрыхтоўкі да Усесаюзнай выставы і праца яе беларускага павільёна. Акрамя таго, прадстаўлены біяграфічныя нарысы ўдзельнікаў экспедыцыі М. Мялешкі, А. Шлюбскага, М. Азбукіна і Л. Дашкевіча і агляд развіцця беларускай савецкай этнаграфіі і фалькларыстаў ў 1920-я - пачатку 1930-х гг. Выданне падрыхтавана пераважна на матэрыялах фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і па публікацыях у тагачасным перыядычным друку. Кніга падрыхтавана да 100-годдзя правядзення экспедыцыі.
Альбом-манаграфія будзе цікавы этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай.


1883.jpg

Мешков, Р. В. Праздничные традиции евреев Беларуси во второй половине XX – начале XXI века / Р.В.Мешков. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 175 с.: ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-3005-0.

В книге представлены особенности еврейских праздничных традиций в Беларуси во второй половине XX – начале XXI века, еврейские праздники и посты годового цикла, семейные и общественные традиции.
Книга будет интересна историкам, этнологам, религиоведам, студентам и широкому кругу читателей, которые интересуются историей и культурой евреев на территории Беларуси.


Беларуская-этнаграфія,-этналогія-і-антрапалогія_вып.2.jpg

Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. арт. / уклад. А. У. Гурко ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – Вып. 2. – 349 с.

Другі выпуск навуковага перыядычнага выдання прысвечаны актуальным пы­танням этнаграфіі, этналогіі і антрапалогіі. У зборніку прадстаўлены пытанні гісто­рыі этнаграфічных і этналагічных даследаванняў у Беларусі; праблемы матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры насельніцтва Беларусі і беларускай дыяспары; аса­блівасці  абрадавай  культуры  насельніцтва  Беларусі  і  іншых  краін,  этнаканфесійныя працэсы і культура этнічных супольнасцей на тэрыторыі Беларусі. Асобныя рубрыкі прысвечаны разгляду пытанняў памежных дысцыплін – этнасацыялогіі, этнаэкалогіі і фізічнай антрапалогіі. Таксама змешчаны артыкулы, прысвечаныя юбілеям навукоўцаў. Разлічаны  на  этнографаў,  этнолагаў,  антраполагаў,  гісторыкаў,  краязнаўцаў,  выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў.


Этнокультурные процессы Белорусского Поднепровья (Могилевщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., этнографии и фольклора им. Кондрата Крапивы. – Минск: Беларуская навука, 2023.- 463 с. Уч.печ. л. 37,7. Тираж 200 экз.
ISBN 978-985-08-2978-8.

Коллективная работа белорусских этнологов дает комплексное представление об этнической истории, этнокультурных традициях, этнических процессах, особенностях материальной (жилище, одежда, традиции питания), социальной (семейные отношения, общественные объединения) и духовной культуры (этноконфессиональная структура, календарные праздники и обряды, театральная культура) населения Могилевщины. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники.Книга предназначена историкам, краеведам, студентам ВУЗов, организаторам регионального туризма, широкому кругу читателей, интересующимся историей родного края.


Грунтоў, С. У. Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове ХІХ – пачатку ХХІ ст. / С. У. Грунтоў. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 189 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2979-5.

У манаграфіі прасочваюцца і аналізуюцца сувязі паміж фатаграфіяй і культурай захавання і трансляцыі памяці ў беларусаў. Фотапартрэты і сямейныя фатаграфіі разглядаюцца праз прызму сучасных гуманітарных тэорый памяці. Асобная ўвага надаецца вывучэнню фотаздымкаў у вясковых інтэр’ерах. У кнізе прадстаўлены ўсе асноўныя перыяды з’яўлення, росквіту і заняпаду традыцыі пахавальнай фатаграфіі ў беларусаў; рэканструяваны раннія этапы гісторыі надмагільнай фатаграфіі і прасочаны асноўныя тэндэнцыі яе развіцця на сучасным этапе; выкарыстаны шырокія візуальныя крыніцы са збораў беларускіх музеяў, прыватных калекцый, а таксама сабраных аўтарам палявых этнаграфічных матэрыялаў.
Прызначаецца этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам і аматарам генеалогіі, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія разумеюць каштоўнасць уласных збораў сямейных фотаздымкаў.


Квилинкова, Е. Н. Гагаузы в Молдове и Беларуси: грани идентичности и стратегия самосохранения / Е. Н. Квилинкова. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 383 с.
ISBN 978-985-08-2958-0.

Настоящая монография посвящена изучению феномена гагаузского этноса. Она является первым трансдисциплинарным исследованием, в котором гагаузская этническая группа анализируется на основе подходов, методик и материалов, используемых в этнологии, социологии и политологии. Рассматриваются векторы внешнеполитической стратегии Гагаузии и культурно-цивилизационные ориентиры, а также способы сохранения культурного наследия. В данной работе впервые в белорусской этнологии и в гагаузоведении исследуются гагаузы Беларуси. На основе обширного полевого материала показан присущий гагаузам опыт адаптации. Отмечается вклад, который вносят гагаузы в социально-экономическое развитие Беларуси.
Книга рассчитана на этнологов, историков, социологов и политологов, а также на широкий круг читателей.


Ненадавец, А. М. Закамянелая памяць / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 239 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2968-9.

У кнізе аналізуюцца ўрыўкі з міфалогіі, вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасці беларусаў, у якіх закранаецца значэнне звычайных камянёў, а таксама метэарытаў у жыцці нашых продкаў. Згадваюцца шматлікія цікавыя звесткі пра час узнікнення, пра тое, як нароўні з жывымі істотамі, паступова ўваходзілі ў духоўную памяць народа камяні, якімі прыгожымі і самабытнымі легендамі і паданнямі, казкамі і песнямі яны станавіліся ў пераказах нашых продкаў.
Прызначаецца для работнікаў навуковых і культурна-асветных устаноў, выкладчыкаў вышэйшай і сярэдняй школы, аспірантаў і студэнтаў, усіх тых, хто шануе таемны свет даўніны.


 

Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка: зборнік матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларус. этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, г. Слуцк, 8 кастр. 2020 г. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы; склад. Я. А. Ненадавец; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 361 с.: іл.

У зборніку прадстаўлены матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, якая адбылася ў Слуцку 8 кастрычніка 2020 г. У матэрыялах адлюстраваны найбольш важныя і актуальныя пытанні навуковай спадчыны Васіля Бандарчыка, заснавальніка школы беларускай этналогіі, а таксама разглядаюцца праблемы сучаснай беларускай этналогіі.
Адрасуецца этнолагам, гісторыкам, краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, усім, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі, культуры і паходжання беларускага народа.


Шыдлоўскi, С. А. Памеснае дваранства Беларусi : канец XVIII – пачатак XX ст. : этналагiчнае даследаванне / С. А. Шыдлоўскi ; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi. – Мiнск : Беларуская навука, 2022. – 221 с.

Выданне прысвечана даследаванню памеснага дваранства як элітарнай часткі беларускага этнасу. У кнізе раскрываюцца асаблівасці прыродакарыстання і рассялення, формаў матэрыяльнага жыццезабеспячэння, сацыянарматыўных практык дваран – памешчыкаў Беларусі. Дваранскі маёнтак разглядаецца як сацыякультурны, гаспадарчы і прыродна­ландшафтны комплекс – частка традыцыйнай этнаэкасістэмы Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст.
Адрасавана этнолагам, гісторыкам, краязнаўцам, студэнтам, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі.


Ненадавец, А. М. Нарысы беларускай дэманалогіі / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 301 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

У кнізе аналізуюцца пытанні дэманалогіі ва ўяўленнях беларускага народа і яе адлюстраванне ў самых разнастайных відах і жанрах традыцыйнай вусна-паэтычнай творчасці. Разгледжаны жанравыя асаблівасці, ідэйна-тэматычны змест, прасочаны карані найбольш папулярных дэманалагічных персанажаў і вобразаў.
Прызначаецца для работнікаў навуковых і культурна-асветных устаноў, выкладчыкаў вышэйшай і сярэдняй школы, аспірантаў і студэнтаў, усіх тых, хто любіць таемны свет даўніны.


На границе со странами Евросоюза: Жизненные стратегии молодёжи Калининградской и Гродненской областей: монография / М. Ю. Мартынова, А. Викт. Гурко [и др.]; отв. ред. М. Ю. Мартынова. – Москва : ИЭА РАН, 2022. – 332 с. Тираж 500 экз. Объем 26,98 п.л.

В монографии публикуются результаты исследования, проведенного совместно учеными России и Беларуси при поддержке двух научных фондов: Российского фонда фундаментальных исследований и Белорусского фонда фундаментальных исследований. Целью проекта являлось осуществление ком-паративных исследований и  пролонгированного мониторинга динамики формирования жизненных стратегий молодежи, включая взгляды подрастающего поколения на личностное и социальное самоо-пределение, планы на образование и профессию, сценарии демографического и семейного поведения, выбор места жительства и миграционные настроения, потенциал ценностных ориентаций и досуговых активностей в  условиях взаимодействия разных культур на  пограничье. Главными источниками для авторов послужили результаты масштабных опросов юношей и девушек по единой для каждого реги-она анкете, выполненных в 2012–2014 гг. и в 2020–2022 гг. в Калининградской области Российской Федерации и Гродненской области Республики Беларусь.


Беларуская этнаграфiя, этналогiя i антрапалогiя / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А. У. Гурко. – Мiнск : Беларуская навука, 2022. – Выпуск 1. – 292 с.

Зборнік уключае артыкулы, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага і сусветнага народазнаўства. Разглядаюцца пытанні фарміравання этнічнай і нацыянальнай ідэнтычнасці, праблемы матэрыяльнай, духоўнай, сацыяльнай культуры насельніцтва Беларусі; гістарыяграфія этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў; пытанні фізічнай антрапалогіі. Прадстаўлены рубрыкі па праблемах этнакультурных працэсаў памежжа і гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі; вынікі палявых этнаграфічных даследаванняў; тэматычныя артыкулы па культуры этнічных супольнасцей Беларусі, Расіі і Малдовы, па гісторыі і культуры беларускай дыяспары. Таксама змешчаны артыкулы, прысвечаныя юбілеям навукоўцаў, і рэцэнзіі на новыя выданні па адзначанай тэматыцы.
Разлічаны на этнографаў, этнолагаў, антраполагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, выкпадчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў.


Зубко, Д. Г. Белорусы в Китае / Д. Г. Зубко. – Минск : Беларуская навука, 2022 – 223 с. : ил. – (Мир глазами этнолога).

Книга «Белорусы в Китае» посвящена проблеме этнокультурной адаптации белорусов в Китайской Народной Республике. Исследование этнокультурной адаптации белорусов в КНР проводилось на основе собранных автором полевых и архивных материалов, анализа средств массовой информации (2000—2019 гг.), а также открытых интернет-источников. В книге впервые представлены уникальные фотографии первых белорусских эмигрантов на территории Китая, показано расселение белорусов-мигрантов в современный период, даны социально-демографические характеристики, выявлены особенности процесса адаптации белорусов к условиям проживания в Китае в области материальной, духовной и социальной культуры, рассмотрен опыт адаптации в контексте белорусско-китайских отношений.
Книга адресована историкам, студентам вузов, широкому кругу читателей и всем, кто интересуется этнокультурными процессами белорусов за пределами Республики Беларусь.


Старая бацькоўская хата / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мiнск : Беларуская навука, 2022. – 327 с.

Кніга прысвечана адвечнай тэме - роднай хаце, якая ў жыцці кож- нага з нас асацыюецца з маленствам, дзяцінствам, сталымі гадамі, з усе- магчымымі гісторыямі і павер’ямі, былічкамі і паданнямі. Павялося так, што хата ўяўлялася не проста будынінай, але і адухоўленай істотай, якая чуйна ўспрымала ўсё тое, што адбывалася навокал. У цяжкую хвіліну заўсёды хочацца вярнуцца ў сцены, дзе ты з’явіўся на свет, дзе прайшлі самыя шчаслівыя гады твайго жыцця.
Адрасуецца ўсім тым, хто з замілаваннем адносіцца да роднай старонкі, хто верыць у тое, што дабро, якое творым мы, дабром да нас і вернецца...


Залацістыя саломкі снапкі / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск, Беларуская навука, 2021. – 261 с.:іл. (Традыцыйны лад жыцця)

У кнізе разглядаецца ўжыванне самай звычайнай саломы ў гаспадарчым працэсе старажытных людзей. Аналізуецца, як змяняліся адносіны вяскоўцаў да гэтага найпрасцейшага дахавага і будаўнічага матэрыялу, традыцыйнага дадатковага корму для хатняй жывёлы, ацяпляльнага рэчыва, выгоднага сродку для пляцення разнастайных гаспадарчых прылад і прадметаў. Часта з-пад умелых рук сялянскіх майстроў з’яўляліся сапраўдныя ўзоры промыслу. Прыводзяцца шматлікія сведчанні этнографаў і фалькларыстаў, літаратараў і вяскоўцаў, звязаныя з працэсам сяўбы, жніва і малацьбы.
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа, аматарам даўніны, якія заўсёды рады сустрэцца з новымі сведчаннямі з гісторыі сваіх продкаў, іх самабытнага жыццёвага працэсу.


Квилинкова, Е. Н. Белорусы в Молдове и Молдова в белорусах / Е. Н. Квилинкова, В. А. Сакович; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит. – Минск: Беларуская навука, 2021. – 455 с.: ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-2694-7.

Данная книга знакомит читателей с жизнью и деятельностью белорусской диаспоры Молдовы. Формы проявления у них этнической идентичности, а также особенности процесса адаптации, аккультурации и интеграции в молдавское этнокультурное пространство освещаются в работе на материалах полевых этнографических исследований. Выявляются характерные для белорусов принципы межэтнической коммуникации и стратегии адаптации, а также соотношение понятий «Родина» и «гражданство». Показана деятельность белорусских этнокультурных организаций Молдовы по сохранению и продвижению белорусского языка и культуры. Национальные традиции и праздники рассматриваются в связи со способами трансляции белорусского культурного наследия. Раскрывается роль посольства, общин и СМИ в контексте формирования положительного образа Беларуси через свою этническую группу, проживающую за рубежом.
Книга представляет интерес как для этнологов, этносоциологов, культурологов и этнопсихологов, так и для широкого круга читателей, интересующихся протекающими в современных диаспорах процессами, в частности жизнью белорусского зарубежья.


Шумский К.А. Народные экологические знания белорусов: традиции и современность / К. А. Шумский ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит. – Минск : Беларуская навука, 2021. – 367 с. : ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-2753-1.

Представлены результаты комплексного исследования традиционных экологических знаний белорусов. Народные знания белорусов о растительном, животном мире и погоде рассматриваются в широком общеславянском контексте. Определены место и роль знаний об окружающей природе в культуре белорусского этноса, его традиционном мировоззрении, обоснованы экологическая значимость и целесообразность практического использования рациональной части народных экологических знаний на современном этапе.
Для широкого круга специалистов в области гуманитарных наук, экологического образования, воспитания и просвещения, агроэкотуризма, преподавателей и студентов высших учебных заведений, для всех, кто интересуется историей и культурой Беларуси.


Белорусская диаспора в Армении и армянская диаспора в Беларуси: Этническая идентичность и межкультурные взаимоотношения в современных условиях: [монография] / М. В. Галстян,  А. В. Гурко  [и  др.];  Отв. ред. М. В. Галстян, А. В. Гурко. – Ер.: Изд­во ИАЭ НАН РА, 2021.–200 с.

В монографии изложены результаты двухлетнего исследования  проведенных армянскими и белорусскими этнологами при поддержке Комитета по науке МОН РА и Белорусского Республиканского Фонда фундаментальных  исследований  по  теме «Белорусская диаспора в Армении и армянская диаспора в Беларуси: Этническая идентичность и межкультурные взаимоотношения в современных условиях».В коллективной  монографии, состоящей из 2­х частей, представлены результаты  комплексного этносоциологического исследования армянской общины в Беларуси и белорусской общины в Армении. Коллективная монография  представляет  интерес для специалистов в области социально­гуманитарных  наук, работников государственных органов управления и широкого круга читателей.


Скачать pdf.

Аляксандра Гурко (Верашчагіна). Праблемы сучаснай беларускай этналогіі.
Адзначаны найважнейшыя праблемы сучаснай беларускай этналагічнай навукі, якія знайшлі ўвасабленне ў даследаваннях супрацоўнікаў аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Таццяна Кухаронак Працоўна-земляробчая абраднасць беларусаў у святочнай культуры.
У артыкуле ахарактарызаваныя працоўна-земляробчыя традыцыі жніўнага святочна-абрадавага комплексу беларусаў: светапоглядныя ўяўленні, абрады, звычаі, прыкметы, вераванні.

Галіна Каспяровіч. Жывёлагадоўля ў сістэме жыццезабеспячэння беларускага народа (канец ХХ – пачатак ХХI ст.).
У артыкуле на матэрыялах этнаграфічных даследаванняў, архіўных і статыстычных крыніц прааналізавана захаванне традыцый жывёлагадоўлі ў Рэспубліцы Беларусь.

Любоў Ракава. Выхаванне дзяцей у сучаснай сям'і.
Разглядаецца праблема асноўных традыцый выхавання дзяцей у сучаснай сям’і, раскрываецца іх роля ў мадэрнізаваным грамадстве на аснове вынікаў этнасацыялагічнага даследавання, праведзенага аўтарскім калектывам беларускіх этнолагаў сярод студэнцкай моладзі Віцебскай, Магілеўскай і Гомельскай абласцей.

Валянцiна Бялявіна. Традыцыйны сялянскi касцюм у кантэксце моды.
Прааналiзаваныя шляхi развiцця i роля беларускага традыцыйнага сялянскага касцюма як нацыянальнай каштоўнасцi народа.

Аляксандра Гурко (Верашчагіна). Святочныя абрады хрысціян Беларусі.
Прааналiзавана роля рэлігійных свят у жыццi сучаснага беларускага грамадства.

Раман Мяшкоў. Яўрэйскiя святочныя традыцыi ў Беларусi.
Разгледжаны сучасныя рэлігійныя, сямейныя і супольныя святы яўрэяў Беларусі, вылучаны іх асаблівасці i новыя элементы, прыўнесеныя сучаснымi ўмовамi.


Бандарчык, В. К. Выбраныя  працы  па  гістарыяграфіі  этнагенезу  і этнічнай  гісторыі беларусаў (да 100-гадовага юбілею) / уклад. : А. У. Гурко, С. У. Грунтоў ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 429  с. : [3] л. іл.

Выданне  ўключае  найбольш  важныя  тэарэтычныя  працы  члена-карэспандэнта НАН Беларусі В.К.Бандарчыка (1920–2009), аднаго з самых вядомых прадстаўнікоў беларускай этналагічнай навукі, заснавальніка айчыннай школы этналогіі і этнаграфіі. В. К. Бандарчык дасягнуў значных поспехаў у вывучэнні гісторыі беларускай этналогіі і аналізе гістарыяграфічнай спадчыны беларускай этналагічнай навукі. Пад яго кіраўніўцтвам  былі  атрыманы  істотныя  навуковыя  вынікі  ў даследаванні  праблемы  паходжання і этнічнага развіцця беларускага народа, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, сацыяльнай арганізацыі. Адрасуецца гісторыкам, краязнаўцам, этнолагам, студэнтам ВНУ, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю і культурай беларускага народа.


Граница, идентичность, культура: этнография белорусско-российского пограничья: коллективная монография / отв. Ред. Р.А. Григорьева, Н.Г. Деметер, А.В Гурко / Ин-т этнологии и антропологии РАН; Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы НАНБ. – М.: ИЭА РАН, 2020. – 360 с.

В монографии представлены результаты совместных исследований белорусских и российских этнологов, которые проводились по всему периметру белорусско-российского пограничья: в Гомельской, Могилевской, Витебской областях со стороны Республики Беларусь; Брянской, Смоленской, Псковской со стороны РФ. На основе многолетних полевых изысканий, с привлечением архивных материалов, данных социологических опросов, были выявлены единство и/или различия элементов культуры по разные стороны границы во всем их многообразии, и обозначены трансграничные этнокультурные ареалы. Одна из ключевых проблем исследования – особенности формирования этнической идентичности в разных государствах и в условиях слабой этнокультурной отличительности жителей на пограничном пространстве. Изучение трансграничных связей и контактов имеет практическое значение для формирования различного рода сотрудничества между соседними странами. Книга предназначена для специалистов в области этнологии и других гуманитарных наук, а также для широкого круга читателей.


Жизнь и творческое наследие А. С. Дембовецкого : к 180-летию со дня рождения : материалы Междунар. науч.-практ. конф., г. Могилев, 13 мар-та 2020 г. / сост.: В. В. Шейбак, Е. Н. Изергина, Я. С. Кнурева ; редкол.: А. И. Локотко (гл. ред.) [и др.] ; Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Нац. акад. наук Беларуси. – Минск : Беларуская навука, 2021. – 289 с.

В сборнике представлены доклады участников Международной научно-практической конференции «Жизнь и творческое наследие А. С. Дембовецкого (к 180-летию со дня рождения)», которая состоялась 13 марта 2020 г. в Могилеве. В материалах отражены результаты выполненных авторами исследований, посвященных жизнедеятельности А. С. Дембовецкого и оставленному им наследию, традициям материальной и духовной культуры населения Белорусского Поднепровья, этноконфессиональным и этнокультур-ным процессам на территории Могилевщины и в зоне белорусско-русского пограничья, актуальным проблемам этнологии и смежных с ней научных дисциплин. Адресуется этнологам, историкам, музееведам, искусствоведам, всем, кто интере-суется вопросами истории, этнокультурного и этноконфессионального развития Бело-русского Поднепровья.


Этнокультурные процессы Западного Полесья (Брестчины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., этнографии и фольклора им. Кондрата Крапивы. – Минск: Беларуская навука, 2020. – 621 с.: ил.

Коллективная монография белорусских этнологов дает комплексное представление об этнокультурных традициях, этнической и этноконфессиональной истории, историографии культуры Полесья, этнических, демографических, миграционных и этносоциальных процессах, особенностях материальной (места памяти, одежда, традиции питания, традиционные ремесла), социальной (семейные отношения, национально-культурные объединения) и духовной (календарные праздники и обряды) культуры населения Западного Полесья (Брестчины). Адресована историкам, краеведам, студентам учреждений высшего образования, организаторам регионального туризма, будет полезна широкому кругу читателей, интересующихся историей родного края. 


Ненадавец, Я. А. «Жужнела пчолка, жужнела…» / Я. А. Ненадавец, А. М. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 255 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

Кніга прысвечана гісторыі бортніцтва, узнікненню і развіццю рамачнага пчалярства ў Беларусі. Разглядаюцца і аналізуюцца працы папярэдніх даследчыкаў гэтага старажытнага промыслу. Падкрэсліваецца, што ў народным асяроддзі пчаляры часта асацыіраваліся з ведаючымі людзьмі, здольнымі да чараўніцтва. Выкарыстоўваюцца шматлікія вусна-паэтычныя і літаратурныя творы, у якіх закранаюцца розныя аспекты ўзнятай тэмы. 
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа. 


Хурсан, Т.IСтараабраднікі Беларусі: мінулае і сучаснасць (Свет вачамі этнолага) /  Хурсан Т.I. – Мінск : Беларуская навука; 2020. –  175 c.

У кнізе прадстаўлена этнаканфесійная група стараабраднікаў Беларусі. Разглядаюцца пытанні рассялення і колькаснага вызначэння стараабраднікаў на тэрыторыі Беларусі, асаблівасці іх традыцыйнай сямейнай абраднасці, рэлігійнага жыцця і матэрыяльнай культуры. Кніга будзе цікавай гісторыкам, рэлігіяведам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам гуманітарных гімназій, ліцэяў, каледжаў, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй стараабрадніцтва на землях Беларусі. 


Кнурэва, Я.С. Дзікарослы раслінны свет у традыцыйных уяўленнях і сучасным жыцці беларусаў / Я.С. Кнурэва; Нац. акад. навук Беларусь, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 207 с. : іл. – (Свет вачамі этнолага). – 14,6 др.арк.

Кніга прысвечана традыцыйным уяўленням беларусаў пра свет дзікарослых раслін, а таксама народным ведам аб іх выкарыстанні, у тым ліку і ў сучасным грамадстве. З глыбокай старажытнасці з’яўляючыся неад’емнай часткай навакольнага асяроддзя беларусаў, дзікарослыя расліны займалі важнае месца ў штодзённым побытавым жыцці чалавека, а таксама адыгрывалі значную ролю ў каляндарнай абраднасці і рытуалах сямейнага цыкла. У кнізе на падставе палявых этнаграфічных матэрыялаў, сабраных аўтарам, аналізуецца комплекс традыцыйных уяўленняў беларусаў аб дзікарослых раслінах.


Каспяровіч, Г.І. Традыцыі жывёлагадоўлі Беларусі / Г.І. Каспяровіч // навук. рэд. Г.І. Каспяровіч. – Мінск: Беларуская навука, 2019 – 467 с. (23,35 др.арк.)

У выданні паказана эвалюцыя жывёлагадоўлі Беларусі ад старажытных часоў і да сучаснасці, разглядаюцца змены ў структуры галіны, даследавана захаванне і мадэрнізацыя традыцый паўтрыманні і догладзе, узнаўленні і селекцыісвойскіх жывёл, выхаванні маладняку, нарыхтоўцы і захаванні светапоглядныя ўяўленні беларусаў аб свойскіх жывёлах, святы, звычаі, народныя веды, звязаныя з жывёлагадоўляй.


Этнические традиции национальной кухни Беларуси / А.Викт. Гурко, Л.В. Бохан, Н.С. Бункевич; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит. – Минск: Беларуская навука, 2019. – 254 с.: ил. (20,8 др.арк.)

Представленная вниманию читателя книга серии “Мир глазами этнолога” посвящена рассмотрению неоценимого вклада, который внесли этнические общности, населяющие нашу страну в формирование национальной кухни Беларуси. Национальная культура питания на страницах книги рассматривается в контексте свойственных ей общественных функций: обрядовая, праздничная, повседневная. В поле внимания авторов книги – элементы традиций питания жителей нашей страны, исповедующих христианство, иудаизм, ислам. При этом читателям представлены и некоторые основы традиций питания народов стран Азии, выходцы из которых проживают в Беларуси.
Материалы книги проиллюстрированы описаниями состава блюд, способами их приготовления,  примерами организации праздничных трапез в истории и современности, а также фотографиями и рисунками.


Верещагина А.В. Христианские праздники, обряды и таинства в Беларуси в прошлом и настоящем(Мир глазами этнолога) / А.В. Верещагина // Мн.: Беларуская навука, 2018 – 351 с.

В работе представлено то, что объединяет все христианские конфессии Беларуси - обряды, праздники и таинства, которые, отличаясь в канонической трактовке каждой конфессии, за тысячелетний период существования на белорусской земле стали частью ее истории и культуры, приобрели особенности, связанные с белорусской традицией.Сегодня в белорусском обществе, как и в прошлые столетия, основная передача христианских традиций у большей части верующего населения происходит во время праздничных богослужений в храмах, а также во время выполнения обрядов, которые сопровождают жизнь верующего человека - крещения, венчания и отпевания.


Сарокіна І. В. “Феномен адыходу жыцця ў традыцыйнай культуры ў ХІХ – пачатку ХХІ ст.” –Мн.: Беларуская навука, 2018 – 223 с.

Упершынюў манаграфіі ў беларускай этналогіі комплексна даследавана семантыка танатасу ў матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага этнасу ў ХІХ – пачатку ХХІ ст. На падставе шырокага кола крыніц ахарактарызавана сістэма ўяўленняў адносна феномена адыходу жыцця, прааналізаваны найбольш распаўсюджаныя прыкметы і павер’і, прароцкія сны, якія прадвяшчалі надыход смерці, вылучана семантычнае поле пахавальна-памінальнай абраднасці. Асобна разглядаецца семантыка прадметна-рэчавага кода, колеру, памінальнай ежы.


Этнокультурный ландшафт белорусско-российского пограничья в начале XX в. (по материалам полевых исследований в сельской  местности) / Кол.авт.:  Р.А.  Григорьева (отв.  ред.), А.В. Верещагина-Гурко, С.С. Крюкова, Т.А. Листова, Ю.С. Прокофьева, Л.В. Ракова, И.В. Романенко. – М. : ИЭА РАН, 2018.

В монографии представлены результаты совместных исследований  белорусских  и  российских  этнологов,  которые  проводились  в течение почти 10 лет в пограничных районах Российской Федерации и  Республики  Беларусь.  В  ней  анализируются  различные  стороны культуры – традиционная кухня, ремесла, одежда, семейная обрядность, праздничная культура, религия с целью выявления региональных особенностей пограничного пространства, на территории которого в течение многих веков происходило взаимодействие восточно-славянских культур. Книга выполнена на основе материалов полевых исследований в сельской местности по обе стороны границы, с привлечением архивных, статистических, этнографических данных. 


Ненадавец, А. М. Спеўная вёска Чухава / Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец. – Пінск: Пінская рэгіянальная друкарня, 2018. – 244 с.

Кніга прысвечана спеўнаму і музычнаму майстэрству жыхароў вёскі Чухава, што на Піншчыне. Падаюцца сямейныя і каляндарныя абрады, якія, найчасцей, і суправаджаліся шматлікім песенным выкананнем, самабытным музычным афармленнем. Тэксты песень запісаны ад вяскоўцаў згаданага населенага пункта ў розныя гады і ў самых розных абставінах. Распавядаецца пра трох вясковых гарманістаў, якім выпала весяліць чухаўцоў у 30-я — 90-я гады мінулага стагоддзя. Згадваецца пра адметную заможнасць вяскоўцаў і з чым яна асацыіравалася. У кнігу ўведзены шматлікія фотаздымкі, якія лішні раз гавораць пра непаўторнасць святочнага і будзённага жыцця ў Чухава. Гэта працяг двух папярэдніх выданняў: "Чухава. Фальклорна-этнаграфічны нарыс" і "Бацькоўская хата".


Коллективная монография – Этнокультурные процессы Белорусского  Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем : науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исследований белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». – Минск : Беларуская навука, 2017. – 628 с.: ил. (51 п.л.)

Коллективная работа белорусских этнологов дает комплексное представление об этнокультурных традициях, этнической истории и этнических процессах, этносоциальной структуре, особенностях материальной (жилище, одежда, традиции питания), социальной (семейно-брачные отношения и обряды, традиции воспитания, общественные объединения) и духовной (этноконфессиональная структура, календарные праздники и обряды) культуры населения  Витебщины.  Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники. Книга предназначена историкам, краеведам, студентам ВУЗов, организаторам регионального туризма, широкому кругу читателей, интересующимся историей родного края.


Бялявіна В.М., Ракава Л.В. Беларускі касцюм. Мінск. выд-ва "Беларусь", 2017. -- 464 с. намінацыя "навуковае выданне", (60 ул. выд. арк.). Тыраж 1300 экз.

У кнізе ўпершыню на аснове разнастайных гістарычных крыніц (старажытных летапісаў, хронік, актавых дакументаў XV--XVIII стст. і інш.), этнаграфічнай і этналінгвістычнай літаратуры XIX -- XX стст. паказан працэс развіцця касцюма розных сацыяльных слаёў насельнітцтва Беларусі з глыбокага мінулага да сучаснасці. Багата ілюстраванае выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, мастацтвазнаўцаў і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай беларускага народа.


В научно-популярном издании Т.И. Кухаронак Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў / Т.І. Кухаронак. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 140 с. описаны родильные обычаи и обрядах белорусского народа. Подробно охарактеризованы народные знания, регламентации поведения женщин в период беременности, родов, акушерские и обрядово-магические действия, традиции имя наречения ребенка, посещения роженицы, выбора кумовьев, празднования крестин. В книгу, кроме дореволюционных исследований по указанной теме, введен новый богатый фактический материал, собранный автором во время фольклорно-этнографических экспедиций в разные регионы Беларуси.


В научном сборнике «Сержпутоўскі, А.К. Палешукі-беларусы : этнаграфічны нарыс / пер. з рус. і камент. С. Грунтова; падрыхт. тэксту, іл. і паслясл. А. Лысенкі – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 173 с.» представлено первое белорусское издание рукописи А.К. Сержпутовского, созданной в 1908 г. для Российского этнографического музея, где она хранится до настоящего времени. Данное издание содержит авторские рисунки и чертежи, а также фотографии из экспедиции в Центральное Полесье, опубликованные впервые.


Беларусь. Этнічныя супольнасці / А.В. Гурко [і інш.]. — Пад навук. рэд. А.В.Гурко. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. — 164 с. : іл. — (Беларусь сучасная).

Кніга, напісаная беларускімі этнолагамі, прадстаўляе найбольш пашыраныя ў Беларусі этнічныя групы: беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татараў, цыганоў, немцаў, латышоў, літоўцаў, якія жылі тут стагоддзямі. У ёй вызнача-ны асаблівасці іх матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры, прааналізаваны сучасны стан нацыянальна-культурна-га развіцця. У выданні дадзена інфармацыя і пра этнічныя групы, якія стварылі свае дыяспары ў Беларусі ў ХХ стагоддзі: азербайджанцаў, армянінаў, грузін, казахаў і інш. Кніга багата ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі здымкамі. Выданне будзе карысным у практычнай дзейнасці дзяржаўных дзеячаў усіх узроўняў, выкладчыкаў і студэнтаў, на-стаўнікаў і навучэнцаў. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднай краіны ва ўсёй яе разнастайнасці. 18, 98 д.а. Тыраж 1500 экз.


Белявіна, В.Н. Хлеб надзённы беларускай вёскі. — Мінск : Беларусь, 2016. — 312 с. : каляр. іл.

У кнізе, багата ілюстраванай архіўнымі і сучаснымі фотаздымкамі, паказаны этапы развіцця беларускай вёскі і земляробства — ад старажытнасці да нашых дзён, разглядаецца эвалюцыя спосабаў апрацоўкі глебы, прылад працы, якія ў розныя гады выкарыстоўваліся для вырошчвання ўраджаю, расказваецца аб звычаях і традыцыях у сялянскай працы і побыце беларусаў.
Для шырокага кола чытачоў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй сельскай гаспадаркі Беларусі.


Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». – Минск :  Беларуская навука, 2016. – 539 с. : ил.

В коллективной работе белорусских этнологов дается комплексное представление об этнокультурных традициях, ранней этнической и этноконфессиональной истории, особенностях материальной (жилище, одежда, традиции питания), социальной  (семейные  отношения,  национально-культурные  объединения  и  новые этнические группы) и духовной (календарные праздники и обряды) культуры населения Центрального региона (Минской области) Беларуси. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники. Книга предназначена историкам, краеведам, студентам вузов, организаторам регионального туризма, широкому кругу читателей, интересующихся историей родного края.


Романенко, И. В. Трансформация статуса белорусской сельской женщины в ХХ – начале ХХI в. / И. В. Романенко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. Кондрата Крапивы». – Минск : Беларуская навука, 2015. – 201 с.

Впервые в белорусской этнологии проведено системное исследование трансформации статуса и роли сельской женщины в семейной и общественной жизни белорусов в ХХ – начале XХI в. Проанализировано влияние социально-экономических, политических и культурных преобразований в белорусской деревне на добрачные установки девушек, статус женщин во внутрисемейных отношениях, структуру трудовой занятости и роль женщин в общественной жизни. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники. Книга предназначена историкам, краеведам, студентам вузов, специалистам республиканских органов госуправления, органам местной власти и широкому кругу читателей, интересующихся гендерными проблемами.


Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі да 150-годдзя А. К. Сержпутоўскага ; 19-20 чэрвеня 2014 г., г. Мінск / уклад. А. Г. Алфёрава, С. У. Грунтоў, Ю. С. Пракоф’ева; рэдкал. : А. І. Лакотка [i iнш.]; НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. –  187 с.

В сборнике «Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі да 150-годдзя А. К. Сержпутоўскага» представлены доклады участников Международной научной кон- конференциях, посвященной 150-летию со дня рождения А. К. Сержпутовского, состоявшейся 19-20 июня 2014 года в г. Минске. В материалах отражены основные этапы жизни и деятельности А. К. Сержпутовского, его этнографические и фольклористического работы; представлены результаты научных исследований в области этнологии и фольклористики. Адресуется искусствоведом, этнологов, фольклористом, всем, кто интересуется традиционной белорусским культурой.


Этнокультурные процессы Гродненского Понеманья в прошлом и настоящем / А.Вл.Гурко [и др.] ; редколл.: А.Викт.Гурко [и др.]; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исследований белорус. культуры, языка и лит. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 447 с.

«Этнокультурные процессы Гродненского Понеманья в прошлом и настоящем» - коллективная работа белорусских этнологов, которая дает комплексное представление об этнокультурных традициях, этногенезе и этнических процессах, особенностях материальной (жилище, одежда, традиции питания), социальной (семейные отношения, общественные объединения и новые этнические группы) и духовной (этноконфессиональная структура, календарные праздники и обряды) культуры населения Гродненского Понеманья. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники. Книга предназначена историкам, краеведам, студентам ВУЗов, организаторам регионального туризма, широкому кругу читателей, интересующимся историей родного края.


 

Чаквин, И.В. Избранное : теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов / И.В.Чаквин ; отв.-ред.-сост. А.Вл.Гурко ; Нац.акад. наук Беларуси, Центр исследований белорус.культуры, языка и лит. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 463 с.

«Чаквин И.В. Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов» - сборник, который включил наиболее важные теоретические работы недавно ушедшего из жизни талантливого этнолога Игоря Всеволодовича Чаквина. Ученый работал над сложнейшими теоретическими проблемами этнологии: этногенез и этническая история белорусов и других  славянских народов, соседних с ними этносов и этнических групп, культура белорусского народа эпохи средневековья и нового времени, антропология древнейшего и современного населения Беларуси. В формировании сборника приняли участие его коллеги и ученики, поставившие перед собой две цели. Во-первых, выказать дань уважения И.В. Чаквину, безвременно ушедшему из жизни, но внесшему огромный вклад в развитие этнологической науки в Беларуси. Во-вторых, представить читательской аудитории научные работы, составляющие творческое наследие Игоря Всеволодовича Чаквина, блестящего ученого и незаурядного человека.



Сакума, С. Л. Особенности этносоциальной адаптации вьетнамцев, китайцев, корейцев и японцев в Беларуси в 1980–2011 гг. / С. Л. Сакума ; редкол.: А. Викт. Гурко, Л. В. Ракова, А. Вл. Гурко. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 123 с.

3. Монография Сакумы С.Л. «Особенности этносоциальной адаптации вьетнамцев, китайцев, корейцев и японцев в Беларуси в 1980–2011 гг.» посвящена новой теме в белорусской этнологии: адаптации выходцев из Восточной и Юго-Восточной Азии в Беларуси в 1980–2011 гг. В работе анализируются изменения, которые происходят в материальной, духовной и социальной культуре вьетнамцев, китайцев, корейцев и японцев в Беларуси, характер расселения, динамика численности. Рассматривается процесс адаптации учебных мигрантов из Восточной и Юго-Восточной Азии в Беларуси, анализируются факторы, которые влияют на процесс. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники.




Кто живет в Беларуси / А.Вл.Гурко [и др.] Нац.акад.наук Беларуси, ИИЭФ им.К.Крапивы. Минск: Беларус.навука, 2012. – 799 с. Тираж 2000 экз.

Книга «Кто живет в Беларуси» -- научно-популярное издание, подготовленное этнологами Института искусствоведения, этнографии и фольклора им. К.Крапивы НАН Беларуси совместно с Аппаратом Уполномоченного по делам религий и национальностей Совета Министров Республики Беларусь, дает полное представление о социальной, материальной и духовной  культуре народов, которые проживают на территории Беларуси. Книга состоит из двух частей. Первая часть включает сведения о происхождении, особенностях расселения, традициях в культуре этнических общностей. Эта часть состоит из 8 разделов, посвященных истории и культуре белорусов (титульного этноса), русских, украинцев, поляков, татар, евреев, цыган, литовцев и других этнических групп (афганцев, вьетнамцев, корейцев, немцев, японцев) в Беларуси. Вторая часть дает общие представления о тех конфессиях, которые получили наибольшее распространение в Беларуси. Книга богато иллюстрирована. В ее оформлении использованы фотографии из личных архивов авторов, иллюстрации из фондов музеев и библиотек, а также картографический материал. Издание рассчитано на историков, этнографов, антропологов, фольклористов, религиоведов, а также на широкий круг читателей. 


.

Белявина, В.Н. Беларусь в годы Первой мировой войны / В.Н. Белявина. – Минск : Беларусь, 2013. – 398 с. : ил.

В книге В.Н. Белявиной “Беларусь в годы Первой мировой войны” (Минск : “Беларусь”, 2013) на основе исторических и литературных источников рассматриваются военные события Первой мировой войны и быт населения в тылу русской армиии на оккупированной немцами территории Беларуси. Книга богата иллюстрирована документальными фотографиями. Рассчитана на историков, этнологов и читателей, интерисующихся национальной историей Беларуси.

 

В сборнике опубликованы доклады участников Международной научной конференции «Беларусь вачыма польскіх этнографаў ХІХ – першай паловы ХХ ст. (да 200-годдзя Ю. Крашэўскага і 125-годдзя К. Машыньскага)», которая состоялась 18 – 20 октября 2012 г. в Минске. В материалах сотрудников и аспирантов Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси, высших учебных заведений г. Минска представлены новые результаты исследований, актуальные для решения современных проблем национальной культуры. В сборнике также представлены статьи учёных из России и Польши. Адресуется специалистам в области гуманитарных наук, преподавателям и студентам, всем, кто интерисуется данной проблематикой.

 

 

 

 

 
взлом почты icq