Отдел Музыкального искусства и этномузыкологии
История отдела
АКАДЭМІЧНАЕ МУЗЫКАЗНАЎСТВА
Па стане 2023 г. у аддзеле працуе 6 навуковых супрацоўнікаў і лабарант – Гарбушына І.Л., загадчык аддзела, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, лаўрэат прэміі ТОП-10 НАН Беларусі; Мдзівані Т.Г., доктар мастацтвазнаўства, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ, уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат прэміі ТОП-10 НАН Беларусі; Гудзей-Каштальян В.Р., кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, лаўрэат прэміі ТОП-10 НАН Беларусі; Канстанцінава Т.Л., навуковы супрацоўнік, лаўрэат прэміі ТОП-10 НАН Беларусі; лабарант Санюк М.Л., лаўрэат прэміі ТОП-10 НАН Беларусі; кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Капілаў А.Л., малодшы навуковы супрацоўнік, дацэнт Слабодчыкава Т.Г. Ля вытокаў аддзела знаходзілася А.Б.Ладыгіна, У.І.Няфед, Б.Смольскі. Навуковая дзейнасць супрацоўнікаў аддзела ў галіне акадэмічнага музыказнаўства заўсёды была прысвечана распрацоўцы шматлікіх праблем у сферах гісторыі і тэорыі музычнага мастацтва. Сярод найважнейшых – праблема стылявых асаблівасцей нацыянальнай кампазітарскай школы Беларусі ў кантэксце сусветных творчых пошукаў. Вылучаная ў працах музыказнаўцаў, прысвечаных розным жанрам кампазітарскай творчасці Беларусі (опера, балет, сімфонія і г.д.), яна знайшла адлюстраванне ўжо ў першых манаграфічных даследаваннях супрацоўнікаў і аспірантаў аддзела. Работы былі апублікаваны ў 60 – 70-я гады ХХ ст. рэспубліканскімі выдавецтвамі. Гэта кнігі: «Беларускі музычны тэатр» Б. Смольскага (Мінск, 1963), дзе на вялікім фактычным матэрыяле даследуецца гістарычнае развіццё беларускага музычна-тэатральнага мастацтва; «Беларуская савецкая опера» Г. Куляшовай (Мінск, 1967), дзе даецца аналіз тэматычнага матэрыялу, жанравых і стылявых асаблівасцей оперных твораў беларускіх кампазітараў; «Мастацтва і сучаснасць: дыялектыка пераймальнасці» А. Ладыгінай (Мінск, 1964) у якой дадзена філасофскае асэнсаванне сучаснага музычнага мастацтва; «Некаторыя пытанні музычнага мастацтва (педагогіка, эстэтыка, фальклор)» І. Благавешчанскага (Мінск, 1965); «Беларуская сімфонія» Т. Дубковай (Мінск, 1974), у якой на прыкладзе аднаго з вядучых жанраў сучаснага беларускага прафесійнага музычнага мастацтва даследаваны асаблівасці вобразнай сферы, тэматызму, формы і музычнай драматургіі.
Свой уклад у распрацоўку магістральных навуковых тэм унеслі і аспіранты аддзела. У 1964 г. Ю. Чурко абараніла кандыдацкую дысертацыю «Нацыянальны беларускі балет» (навуковы кіраўнік масквіч М. Эльяш), а ў 1973 г. – доктарскую «Беларуская харэаграфія (асноўныя этапы і праблемы развіцця)». Трэба адзначыць, што абедзве працы і сёння не страцілі сваёй актуальнасці і застаюцца ўзорам для даследчыкаў і тэарэтычным базісам у гэтай галіне ведаў.
У 1980-я г. развіццё беларускага акадэмічнага музыказнаўства адзначана далейшым якасным ростам даследчай работы аддзела музычнага мастацтва. Прыярытэтнымі тэмамі з’яўляліся: «Узаемаўзбагачэнне і развіццё жанраў і стыляў мастацтваў на сучасным этапе» (1971 – 1980 гг., навуковы кіраўнік тэмы доктар мастацтвазнаўства, лаурэат Дзяржаўнай прэміі, загадчык сектара музыкі з 1963 па 1980 гг. В. Ялатаў) і «Музычнае мастацтва Беларусі: стылі, жанры, тыпалогія, гістарычны вопыт» (1981 – 1990 гг.; навуковы кіраўнік тэмы – загадчык аддзела музычнага мастацтва з 1981 па 2003 гг. Г. Куляшова). У 1982 г. Г. Куляшовай была абаронена доктарская дысертацыя «Арганізацыя дзеяння і скразное музычнае развіццё ў оперы», а потым прысвоена звучонае званне прафесара. У межах тэматыкі аддзела былі абаронены кандыдацкія дысертацыі: аспірантам А. Смагіным (навуковы кіраўнік М. Аладаў), і В. Масленікавай («Роля музычнай адукацыі ў развіцці і станаўленні музычнай культуры Беларусі»; навуковы кіраўнік Б. Смольскі). Праз некаторы час яны абаранілі доктарскія дысертацыі, працуючы ўжо ў БДУКМ: А. Смагін работу на тэму «Харавое мастацтва Беларусі ХХ ст.» (1998), В. Пракапцова (Масленікава) – «Мастацкая адукацыя ў Беларусі: сацыялагічны аспект» (2000).
У шэрагу даследаванняў, прысвечаных сінтэтычным жанрам, дамініруе сістэмна-структурны метад, напрыклад, пры вывучэнні опернага жанра (Г. Куляшова, «Кампазіцыя оперы», Масква, 1983), які з-за сваёй складанасці (музыка, словы, дзеянне, сцэнаграфія) уяўляе сабой шматузроўневую цэласнасць. Паступова тэматыка даследаванняў пашыралася, адпаведна ўзрасла агульная колькасць навуковых публікацый супрацоўнікаў аддзела. З’явіліся матэрыялы, прысвечаныя актуальным праблемам тэарэтычнага музыказнаўства (Т. Дубкова «Некаторыя тэндэнцыі фарміравання жанру сімфоніі на сучасным этапе»), псіхалогіі музычнага ўспрыняцця (Г. Куляшова «Сцэнічнае ўвасабленне і псіхалогія ўспрыняцця оперы» ў кнізе «Пытанні драматургіі оперы» Масква, 1979), музычным жанрам (І. Назіна «Беларускі фартэпіянны канцэрт», Мінск, 1977; кандыдацкая дысертацыя абаронена ў 1978 г., навуковы кіраўнік А. Аляксееў), народным інструментам (І. Назіна «Музычныя інструменты», Мінск, 1982 і «Беларускія народныя найгрышы», Масква, 1986), сацыялагічным пытанням (Д. Яканюк, кандыдацкая дысертацыя «Радыё ў фарміраванні музычна–эстэтычных інтарэсаў рабочай моладзі» абаронена ў 1982 г., навуковы кіраўнік А. Фарбштэйн), музычнай педагогікі (В. Масленікава «Музычная адукацыя ў Беларусі» Масква, 1980; В. Рэянт, «Развіццё і роля музычнай адукацыі ва ўздыме духоўнай культуры Беларусі (1941 – 1980 гг.)», Мінск, 1987; кандыдацкая дысертацыя абаронена ў 1986 г., навуковы кіраўнік Г. Куляшова). Некаторыя з іх потым звярнуліся да іншай навуковай тэмы (І. Назіна атрымала ступень доктара мастацтвазнаўства па сукупнасці работ за раскрыццё тэмы «Традыцыйная народна-інструментальная музыка Беларусі» ў 1998 г.; потым стала лаўрэатам прэміі “За Духоўнае адраджэнне”). Значную цікавасць шырокага кола прыхільнікаў беларускай музыкі выклікала серыя «Нашы кампазітары», падрыхтаваная Саюзам кампазітараў Беларусі. Актыўны ўдзел у яе стварэнні прынялі навуковыя супрацоўнікі аддзела музыкі (Т. Дубкова «Анатоль Багатыроў». Мінск, 1972 і Г. Куляшова «Мікалай Аладаў». Ленінград, 1970).
У 1980-х гг. наладзілася выданне навукова-папулярнай літаратуры па музычным мастацтве, а таксама выпуск серыі грампласцінак пад агульнай рубрыкай «Беларускія кампазітары», «Выдатныя беларускія выканаўцы», з’явіліся пласцінкі, прысвечаныя творчасці майстроў айчыннай эстрады (з анатацыямі Н. Юўчанка), пачалі стварацца гукавыя музычныя анталогіі, фільмы (тэлевізійная версія оперы А. Багатырова «У пушчах Палесся» – сцэнарый і рэжысура Т. Дубковай).
У апошняй трэці ХХ ст. кампазітарская дзейнасць актывізавалася ва ўсіх жанрах музыкі – сімфанічным (Л. Абеліёвіч, Я. Глебаў, А. Мдзівані, Д. Смольскі); сцэнічным (Г. Вагнер, Я. Глебаў, С. Картэс, А. Мдзівані, Ю. Семяняка, Д. Смольскі); вакальна-сімфанічным (Г. Вагнер, В. Войцік, Я. Глебаў, У. Дарохін, С. Картэс, У. Кур’ян, А. Мдзівані, Д. Смольскі, Р. Сурус, Л. Шлег); харавым (А. Мдзівані, Л. Захлеўны, А. Бандарэнка, Л. Шлег), народна-аркестравым (А. Мдзівані, В. Помазаў, А. Рашчынскі, В. Кузняцоў, У. Кур’ян, Д. Смольскі), камерна-вакальным і камерна-інструментальным (Л. Абеліёвіч, Г. Гарэлава, У. Кур’ян, К. Цесакоў), песенным (У. Буднік, Л. Захлеўны, Э. Зарыцкі, В. Іваноў, І. Лучанок, Ю. Семяняка, Э. Ханок) і г.д. Гэта вызначыла пашырэнне дыяпазону тэматыкі навуковых даследаванняў і распрацоўку новых навуковых праблем як супрацоўнікамі, так і аспірантамі аддзела. У полі іх гледжання знаходзіліся кантатна-аратарыяльная творчасць (Г. Куляшова «Беларуская кантата і араторыя», Мінск, 1987); сімфанічная паэма (Л. Голікава «Беларуская сімфанічная паэма», кандыдацкая дысертацыя абаронена ў 1987 г.; навуковы кіраўнік Г. Куляшова); камерна-вакальная творчасць (Э. Алейнікава «Паэзія М. Багдановіча ў творчасці беларускіх кампазітараў», кандыдацкая дысертацыя абаронена ў 1990 г., навуковы кіраўнік Г. Куляшова); музыка для аркестра народных інструментаў (Н. Яканюк «Праблемы фарміравання нацыянальнага аркестравага стылю ў музыцы для беларускага аркестра народных інструментаў», кандыдацкая дысертацыя абаронена ў 1988 г., навуковы кіраўнік І. Назіна; у 2003 г. ёю абаронена доктарская дысертацыя «Народна-інструментальная культура Беларусі пісьмовай традыцыі»); выканальніцкае майстэрства (І. Глушакоў «Праблема мастацкай цэласнасці опернага спектакля (на прыкладзе пастановачнай творчасці ДАБТ БССР 1970 – 1980 гг.», кандыдацкая дысертацыя абаронена ў 1989 г.; навуковы кіраўнік Г. Куляшова.) і музыка да драматычных спектакляў (Н. Юўчанка «Музыка ў драматычным тэатры і станаўленне нацыянальнага рэпертуару ў Беларусі (1920 – 1980-я г.)»; кандыдацкая дысертацыя, абаронена ў 1990 г., навуковы кіраўнік Б. Смольскі). Ва ўсіх працах у адпаведнасці з выбранай аўтарамі тэматыкай і праблематыкай даследавання прадстаўлена карціна станаўлення і эвалюцыі асноўных жанравых разнавіднасцей прафесійнай беларускай музыкі, якія разгледжаны ў кожным канкрэтным выпадку з пункту гледжання метадалагічных пазіцый сістэмага аналізу: выяўлення вобразнай сферы твораў, характару іх зместу і тыпу кампазіцый, асаблівасцей музычнай мовы і рыс нацыянальнай своеасаблівасці.
Адна з важнейшых галін музычнай навукі, якая заўсёды прывабная для супрацоўнікаў аддзела – даследаванне гісторыі музычнай культуры Беларусі. Яшчэ ў 1960 – 1970-я гг. вывучэнню музычнага мастацтва дакастрычніцкага перыяда вялікую ўвагу ўдзеляў Б. Смольскі. Свой вопыт і веды ён перадаў аспірантам. У 1985 г. пад яго кіраўніцтвам А. Ахвердавай была абаронена кандыдацкая дысертацыя «Развіццё фартэпіяннага мастацтва ў Беларусі у ХІХ – ХХ стст.», дзе ўпершыню была даследавана дзейнасць беларускіх піяністаў мінулага – Д. Стэфановіча, Н. Орды, Ф. Міладоўскага, А. Абрамовіча, К. Марцінкевіч, І. Генко, А. Боркуса. Іх мастацтва аказала значны ўплыў не толькі на фарміраванне фартэпіяннага выканальніцтва ў Беларусі, але і на развіццё ўсёй нацыянальнай музычнай культуры.
Шматгадовая работа супрацоўнікаў аддзела ў галіне музычна-тэатральнага мастацтва дала магчымасць у сярэдзіне 1980-х гг. распачать калектыўнае даследаванне «Музычны тэатр Беларусі» (выйшла ў свет у выглядзе манументальных чатырох кніг), якое ахоплівае значны гістарычны перыяд развіцця тэатра ў рэчышчы нацыянальных, агульнаеўрапейскіх традыцый, рэгіянальных асаблівасцей (ХVІІІ – ХІХ стст.) да сучаснага этапу фарміравання новых стылістычных рыс, жанраў і форм твораў, выканальніцкіх прыёмаў. Работа, якая акумулявала розныя пытанні тэорыі і гісторыі музыкі, была завершана ў сярэдзіне 1990-х г. У даследаванні была ахоплена культура Беларусі ў даваенны перыяд (Л. Голікава) і разгледжаны ўсе музычна-тэатральныя жанры: опера (Г. Куляшова, Т. Мдзівані, І. Глушакоў), балет (Т. Дубкова, Ю. Чурко), музычная камедыя, аперэта, мюзікл і музыка ў пастаноўках драматычных тэатраў (Н. Юўчанка). Быў зроблены аналіз сцэнічных твораў і раскрыта майстэрства выканаўцаў – спевакоў, рэжысёраў, сцэнографаў. Такім чынам, усё тое, што складае паняцце «музычны тэатр», прадстаўлена ў кнігах у шырокім жанравым дыяпазоне і стылявой разнастайнасці.
За тры кнігі даследавання «Музычны тэатр Беларусі 1917 – 1959» (навуковы рэдактар Т. Мдзівані, Мінск, 1993); «Музычны тэатр Беларусі. 1960 – 1990. Опернае мастацтва. Музычная камедыя і аперэта» (навуковы рэдактар Г. Куляшова, Мінск, 1996) і «Музычны тэатр Беларусі. 1960 – 1990. Балет. Музыка ў пастаноўках драматычных тэатраў» (навуковы рэдактар Г. Куляшова, Мінск, 1997) супрацоўнікам аддзела Г. Куляшовай, Т. Мдзівані і Н. Юўчанка разам з Ю. Чурко, Т. Дубковай і Л. Пятровай у 1998 г. была прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры і мастацтва.
У 1997 г. выдавецтвам «Беларусь» быў выдадзены навукова-папулярны даведнік «Кампазітары Беларусі» (Т. Мдзівані, Р. Сергіенка), а ў 2014 – кніга «Композиторы Беларуси» (Т. Мдзівані, В. Гудзей-Каштальян), у якіх прадстаўлена цэласная карціна развіцця сучаснай беларускай кампазітарскай школы. У выданнях разгледжаны ўсе жанры музыкі скрозь прызму індывідуальнага стылю творцы мастацкіх каштоўнасцей, складзены спіс важнейшых сачыненняў кожнага кампазітара.
У 1999 г. быў выдадзены капітальны труд супрацоўнікаў аддзела – «Музычны слоўнік» (беларуска-рускі і руска-беларускі з тэрмінамі на замежнай мове – італьянскай, французскай, нямецкай). Аўтарскі калектыў: Г. Куляшова (навуковы кіраўнік), Л. Антанюк, Т. Мдзівані, Н. Юўчанка, а таксама супрацоўнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Л. Матукоўская і спецыяліст па джазу і рок-музыцы Д. Падбярэзскі. У рабоце над слоўнікам таксама прымалі ўдзел вядучыя спецыялісты Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі – доктар мастацтвазнаўства, прафесар, заслужаны дзеяч навукі, кавалер ордэна «Дружбы» Расіі В. Халопава і доктар мастацтвазнаўства, прафесар, заслужаны дзеяч навукі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі Ю. Халопаў. Слоўнік уяўляе сабой першы ў Беларусі ўзор зводнага і сістэматычнага выкладання звестак аб розных галінах музычнай культуры і мастацтва, распрацоўкі і упарадкавання беларускай музычнай тэрміналогіі. Яго змест складаюць музычныя тэрміны і паняцці, спецыяльныя выразы і азначэнні з тлумачэннем кожнага з іх у артыкулах рознага характару ад аглядаў да кароткіх даведак (больш за 4000 артыкулаў). У слоўніку утрымліваецца шырокі дыяпазон ведаў, што ахопліваюць разнастайныя галіны музычнага мастацтва: пытанні тэорыі музыкі, музычныя інструменты, пеўчыя галасы; вакальную, аркестравую, вакальна-сімфанічную і харавую музыку; розныя музычныя жанры і стылі, музычныя формы, музычна-мастацкія напрамкі (старадаўняя, класічная, рамантычная, сучасная музыка, праваслаўная пеўчая культура, музыка каталіцкай царквы, а таксама музычны авангард і джаз). Некаторыя з іх ілюструюцца нотнымі прыкладамі, тлумачальнымі схемамі і спасылкамі на музычныя творы. Усё гэта наблізіла выданне да вучэбнага дапаможніка.
Вялікі ўклад у распрацоўку беларускай музычна-гістарычнай спадчыны ўнесла аспірантка аддзела В. Дадзіёмава. Па матэрыялах яе кандыдацкай дысертацыі (1990, навуковы кіраўнік – І. Назіна) была выдадзена кніга «Музычная культура гарадоў Беларусі ў ХVIII ст.» (Мінск, 1992). У 2003 г., яна абараніла доктарскую дысертацыю «Музычная культура Беларусі ХVIII ст.», якая таксама была выдадзена (Мінск, 2003), а потым В.Дадзіёмава стала лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне».
Гістарычная тэма распрацоўвалася і іншымі аспірантамі аддзела: Т. Ліхач («Літургічная музыка каталіцкай традыцыі на Беларусі ў ХVIII ст.»; кандыдацкая дысертацыя абаронена ў 1997 г., навуковы кіраўнік І. Назіна), К. Шасцілоўскай («Творчасць С. Манюшкі ў кантэксце музычнай культуры Беларусі ХІХ ст.», навуковы кіраўнік Г. Куляшова), А. Курцянок («Музычная культура Гомеля: вытокі – сучасны стан», навуковы кіраўнік Т. Мдзівані). Вывучаючы музычную культуру Гомеля ад крыніц і да сучаснасці, суіскальніца А. Курцянок ўпершыню даследуе музычна-асветніцкую дзейнасць Румянцавых і Паскевічаў, выканальніцкую культуру першай паловы ХХ ст. і творчыя дасягненні знакамітых сучасных музыкаў Гомеля.
Нягледзячы на актыўную распрацоўку пытанняў у галіне гістарычнага музыказнаўства, яшчэ засталося шмат «белых плям». Так, недастаткова вызначана дынаміка музычнага працэсу у ХVII – ХVIII стст., механізм фарміравання і адлюстравання на народна-нацыянальнай глебе на Беларусі тых асобых, спецыфічных форм духоўнасці, што ўбірае ў сябе музыка, а таксама спецыфіка і кантэкстуальнасць музычнай культуры як ХІХ, так і ХХ стст. і г.д. Таму невыпадкова, што прыярытэтнымі тэмамі 90-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст. з’явіліся наступныя: «Фарміраванне і развіццё беларускай прафесійнай музыкі (асноўныя напрамкі, тэматыка, стылі, жанравая тыпалогія)» на 1996 – 2000 гг. (навуковы кіраўнік Г. Куляшова), «Беларускае музычнае мастацтва: традыцыі, пераемнасць і творчыя сувязі са славянскімі народамі» на 2001 – 2005 гг. (навуковы кіраўнік Г. Куляшова), «Асаблівасці развіцця беларускай музычнай культуры (народнай і прафесійнай) ў сучасны перыяд» на 2006 – 2010 гг. (навуковыя кіраўнікі З. Мажэйка і Н. Юўчанка) і «Беларуская музыка (народная і прафесійная) на рубежы ХХ–ХХІ стст. (гісторыя, тэорыя, выканальніцкае мастацтва)» на 2011 – 2015 гг. (навуковы кіраўнік Н. Юўчанка).
З 2016 па 2020 гг. даследчыкі аддзела распрацоўвалі тэму «Беларускія народнапесенныя традыцыі, кампазітарская творчасць і канцэртнае выканальніцтва ў кантэксце сусветнай музычнай культуры (1990 – 2010-е гг.)». Усе тэмы былі арыентаваны на даследаванне як гістарычнага мінулага беларускай музычнай культуры, так і сучаснага мастацтва Беларусі ва ўсім яго жанравым і стылявым дыяпазоне, у тым ліку і музычнага авангарда з непазбежным вырашэннем праблемы гістарычнага і агульнаеўрапейскага кантэксту. З гэтага часу тэматыка даследаванняў аддзела дэманструе ўжо большую злучанасць прафесійнага музычнага мастацтва і музычнага фальклору.
У ХХІ ст. навуковая тэматыка аддзела сканцэнтравалася на ўсебаковым вывучэнні беларускага музычнага мастацтва мяжы ХХ і ХХІ стст. Народная і прафесійная (кампазітарская і выканальніцкая) творчасць разгледжваецца ў ракурсах гістарычнай, тэарэтычнай і сацыякультурнай праблематыкі, раскрываецца ў аспектах традыцый і сучаснага стану, актуальных жанравых і стылявых накірункаў. Традыцыі, якія склаліся ў культуры нацыі, шмат у чым вызначаюць яе менталітэт, з’яўляюцца каштоўнай спадчынай, што, у сваю чаргу, уплывае на фарміраванне новых рэалій у мастацтве. Традыцыя дапамагае сувязі часоў, пераемнасці і дэманструе як «знешні», так і «ўнутраны» ўзровень культуры, а таксама выступае моцнай альтэрнатывай «доннаму», або нізавому віду мастацкай дзейнасці. Адсюль відавочна, што праблема пераемнасці з’явілася важным анталагічным і філасоўскім фундаментам у даследаванні як агульных законаў кампазітарскай творчасці, так і спецыфічных прынцыпаў яго развіцця. Вывучэнне навукоўцамі пытанняў суадносін сучаснага музычнага мастацтва са спадчынай, з традыцыямі сучаснай еўрапейскай музыкі, з кампазітарскай творчасцю іншых народаў, а таксама пытанні новай якасці музыкі і яе кантэкстуальнасці дазволілі глыбей зразумець прыроду музычнага мыслення беларускіх кампазітараў і, такім чынам, стварыць цэласнае ўяўленне аб яго асаблівасцях і спецыфіцы нацыянальнага музычнага стылю. Праблема пераемнасці, якая ўпершыню ў айчынным музыказнаўстве распрацоўвалася супрацоўнікамі аддзела яшчэ ў гады яго станаўлення, атрымала новае развіццё ў даследаваннях супрацоўнікаў аддзела на новым этапе развіцця айчыннага музычнага мастацтва. Гэта наблізіла беларускае акадэмічнае музыказнаўства да вырашэння праблемы кантэксту (сучаснай і старадаўняй беларускай музыкі), якая з’яўляецца важнейшай і актуальнейшай праблемай сучаснай гуманітарыстыкі.
Праблема кантэксту і гістарычнай пераемнасці ў адносінах да сучаснай музыкі працягвае распрацоўвацца ў розных накірунках. Так, у манаграфіі «Западный рационализм в музыкальном мышлении ХХ ст.» Т. Мдзівані (2003) (доктарская дысертацыя абаронена ў 2005 г.) упершыню разглядаецца кантэкстуальнасць сучаснай прафесійнай беларускай музыкі акадэмічнай традыцыі (у сувязі з заходняй і расійскай), вырашаецца праблема некласічнага стылю музычнага мыслення сучасных кампазітараў і пры аналізе авангардных опусаў выкарыстоўваецца сінергетычная метадалогія. У рабоце паслядоўна праводзіцца думка аб крызісе музычнага радыкалізму, выхадам з якога з’яўляецца зварот да ідэй цэласнасці, гармоніі і прыгажосці.
У кандыдацкай дысертацыі Г Цмыг «Харавы канцэрт: пытанні стылю, жанру, фактуры» (абаронена ў 2005 г., навуковы кіраўнік Т. Мдзівані), прысвечанай беларускаму харавому канцэрту у яго сувязях з заходнееўрапейскім і рускім, аўтар ўпершыню ў еўрапейскім музыказнаўстве ўстанавіла значэнне харавога канцэртнага жанру для сучаснай харавой канцэртнай музыкі, ахарактарызавала жанравыя і стылявыя асаблівасці харавога канцэрта на розных этапах гістарычнага развіцця еўрапейскай музыкі (у тым ліку і венецыянскі харавы канцэрт XVI ст.), ажыццявіла фенаменалогію вакальна-харавой канцэртнасцi.
Праблема пераемнасці разглядаецца і ў манаграфіі Н. Юўчанка «Музыка ў драматычным тэатра Беларусі: ХХ – пачатак ХХІ ст.» (2007) (доктарская дыссертацыя абаронена ў 2013 г.). У рабоце ўпершыню ў айчынным мастацтвазнаўстве вызначаецца роля музыкі ў эвалюцыі прафесійнага драматычнага тэатра ўвогуле, выяўляюцца асаблівасці нацыянальных і міжнацыянальных тэатральна-музычных сувязей і спецыфіка новых жанравых відаў спектакля з музыкай. У даследаванні на прыкладзе пастановак твораў сусветнай і беларускай драматургіі абгрунтоўваецца значэнне музыкі як аднаго з важнейшых кампанентаў спектакля ў драматычным тэатры рэспублікі.
Розныя бакі сучаснай музыкі разглядаюцца ў шэрагу кандыдацкіх дысертацый аспірантаў аддзела. Так, В. Чарняк у рабоце «Беларуская харавая музыка а капэла 1960 – 1980-х гг.» (абаронена ў 1998 г.; навуковы кіраўнік Г. Куляшова) абгрунтавала новыя напрамкі беларускай харавой музыкі з тэарэтычнай распрацоўкай тэрміна «фальклорна-арыентаваны накірунак беларускага кампазітарскага стылю». В. Гудзей-Каштальян у працы «Кампазіцыйна-драматургічныя асаблівасці беларускага балета як жанру музычна-тэатральнага мастацтва» (абаронена ў 1999 г.; навуковы кіраўнік Т. Мдзівані) даказала шматузроўневую структуру балетнага жанру і раскрыла яго жанравыя тыпы. Н. Мацаберыдзэ у кандыдацкай дысертацыі «Стыль мадэрн і спецыфіка яго праламлення ў творчасці беларускіх кампазітараў 1960 – 1990 гг.» (абаронена ў 2004 г.; навуковы кіраўнік Т. Мдзівані) разглядзела беларуска-расійскія вытокі стылю мадэрн у музыцы, яго адрозненне ад музычнага авангарда і асаблівасці рэалізацыі прынцыпаў стылю сучаснымі беларускімі кампазітарамі. А. Суботняя прысвяціла сваю кандыдацкую дысертацыю «Утварэнне ўсходніх традыцый у еўрапейскім музычным мастацтве другой паловы ХХ – пачатку ХХI стагоддзя» (абаронена ў 2011 г.; навуковы кіраўнік Т. Мдзівані) пытанням канвергенцыі заходніх і ўсходніх музычных традыцый у творчасці прадстаўнікоў новай беларускай музыкі, заходніх кампазітараў і кампазітараў краін будыйскай арыентацыі. І. Гарбушына ў сваёй кандыдацкай дысертацыі «Выканальніцкая інтэрпрэтацыя фартэпіяннага твора (на прыкладзе беларускага канцэртнага піянізма)» (абаронена ў 2016 г., навуковы кіраўнік Т. Мдзівані) раскрыла сутнасць выканальніцкай інтэрпрэтацыі фартэпіяннага твора, якая заключаецца ў аб’ектыўнай множнасці трактоўкі асобных аспектаў музычнай цэласнасці ў сэнсе «opus perfectum et absolutum». Канцэпцыя яе дысертацыйнага даследавання заключаецца ў аргументацыі выканальніцкай інтэрпрэтацыі фартэпіяннага твора як важнейшага фактара канцэртнага выканальніцтва, які прадугледжвае творчы падыход музыканта да кампазітарскага тэкста. Сучасны стан беларускай харавой музыкі а капэла раскрыты ў кандыдацкай дысертацыі «Харавая фактура a cappella ў творчасці усходнееўрапейскіх кампазітараў другой паловы XX – пачатку XXI стагоддзя: некласічныя формы рэпрэзентацыі» В.Дубатоўскай (абаронена ў 2022 г.; навуковы кіраўнік Т. Мдзівані).
Вынікам навуковай працы супрацоўнікаў па прыярытэтных навуковых напрамках з’явілася фундаментальнае выданне – кніга «Музыка», выкананае пры ўдзеле ўсіх супрацоўнікаў аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі (2008). Дадзенае даследаванне з’явілася чарговым, 11-м томам у шматтомным выданні «Беларусы», якое працягваецца у ДНУ ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі. Кніга прысвечана вывучэнню традыцыйнай і акадэмічнай музычнай культуры Беларусі. Разгледжаны агульныя пытанні гісторыі і тэорыі музычнага мастацтва, праблемы нацыянальнай культурнай спадчыны і сучаснага стану мастацтва Беларусі. Важнае месца належыць раскрыццю асноўных стылявых накірункаў айчыннай кампазітарскай творчасці: класічнаму, нацыянальна-рамантычнаму і Новай беларускай музыцы (Т. Мдзівані).
У даследаванні Н. Юўчанка «Музычная культура Беларусі на мяжы ХХ – ХХІ стст.» (у якасці раздзела апублікавана ў энцыклапедычным даведніку «Сучасная Беларусь», 2007) даецца грунтоўны аналіз важнейшых з’яў сучаснай музычнай творчасці, дзе пераважнае месца аддадзена опернаму мастацтву, балету, мюзіклу і іншым сцэнічным жанрам. Аўтар падкрэслівае, што ў канцы ХХ ст. кампазітары імкнуліся да жанравых мадыфікацый, што ўвогуле абумовіла жанрава-стылявыя ўзаемадзеянні сучаснага музычнага і музычна-драматычнага спектакляў, дзе асабліва запатрабаванымі сталі сцэны драматычных тэатраў, на якіх нараджаюцца эксперыментальныя і новыя сцэнічныя жанравыя віды тэатральнага мастацтва.
У хуткім часе Т. Мдзівані, Г. Цмыг і Н. Юўчанка была выдадзена кніга «Думка. Творчасць. Стварэнне» (2009), прысвечаная навуковай і мастацкай творчасці майстроў мастацтва і вядомым дзеячам беларускай навукі. Галоўная ідэя работы – еўрапейскі кантэкст беларускай стваральнай асобы, паспяхова кантактуючай як з Захадам, так і з Усходам. У той жа час Т. Мдзівані была выдадзена серыя кніг «Сучасныя беларускія кампазітары», прысвечанах Я. Глебаву, С. Картэсу, І. Лучанку, А. Мдзівані.
Увогуле на мяжы ХХ ст. у цэнтры ўвагі даследчыкаў беларускай акадэмічнай музыкі знаходзіцца кампазітарская творчасць і канцэртнае выканальніцтва ў кантэксце сусветнай музычнай культуры (1990 – 2010-я гг.). Упершыню беларуская кампазітарская творчасць і канцэртнае выканальніцтва як мастацтва ігры на розных музычных інструментах разгледжваюцца як адзіны духоўны кантыніум, выснову якога складае карэляцыя агульнасусветнага і нацыянальнага. Дыялектыка выступае тут метадалагічнай высновай для разумення найбольш агульных, заканамерных сувязей і адносін музычных сусветаў, станаўлення і развіцця сучаснай беларускай музыкі ў яе сувязях з музычнай рэчаіснасцю іншых краін, уключаючы Заходні свет і Усход.
Галоўнай мэтай навуковай работы супрацоўнікаў аддзела ў галіне музыкі акадэмічнай традыцыі выступае выяўленне асаблівасцей узаемадзеяння беларускага і сусветнага музычнага мастацтва (сцэнічная, інструментальная, вакальна-інструментальная музыка і канцэртна-выканальніцкая практыка) на сучасным этапе. У гэтым накірунку супрацоўнікамі аддзела выдадзена вялікая колькасць артыкулаў і матэрыялаў навуковых і навукова-творчых канферэнцый у беларускіх і замежных выданнях.
У артыкулах доктара мастацтвазнаўства Н. Юўчанка «Сучасная музыка і соцыум», «Важнейшыя тэндэнцыі развіцця музычна-тэатральнага мастацтва апошняй трэці ХХ ст.», «Музычны спектакль на сучаснай драматычнай сцэне і ягоная эстэтычная накіраванасць» ставяцца пытанні аб новай якасці сучаснай тэатральнай музыкі, што звязана з новымі ўмовамі яе існавання, змяненнем мастацкага густу і творчых інтарэсаў. Праблемы сучаснага музычнага мыслення, кампазітарскай тэхнікі прадстаўнікоў Новай і Найноўшай музыкі разглядаюцца з прыцягненнем філасофскай метадалогіі ў артыкулах доктара мастацтвазнаўства, лаурэата Дзяржаўнай прэміі Т. Мдзівані «Сінэргетыка і Найноўшая музыка (да пытання аб метадах даследавання твораў авангардных кампазітараў ІІ паловы ХХ ст.», «Класічнае, некласічнае і традыцыйнае ў Новай і Навейшай музыцы ХХ ст.», «Прынцып нявызначанасці ў авангарднай музыцы другой паловы ХХ ст.», «Цэласнасць і Найноўшая музыка: да пытання аб заходне-ўсходніх карэляцыях «музычных цывілізацый» у другой палове ХХ ст. (сінэргетычны падыход)», «Рызома і новыя музычныя рэаліі ў эпоху постмадэрнізму: да тэорыі пытання», «Новыя музычна-гульнявыя жанры ў творчасці авангардных кампазітараў другой паловы ХХ ст.», «Нелінейнасць як спецыфіка музычнага быцця ў эпоху постмадэрнізму», «Музычны постмадэрнізм: да пастаноўкі праблемы», «Дыскурс дыссіпацыі ў музычным радыкалізме», «Да пытання аб кагнітыўных працэсах у музыцы».
Іншай сферай інтарэсаў Т. Мдзівані з'яўляецца спецыфіка праявы нацыянальнага пачатку ў айчыннай кампазітарскай практыцы. У раздзелах манаграфій «Беларусы» («Панарама музычнага мастацтва другой паловы ХХ ст.: сімфанічная, народная-аркестравая, камерна-інструментальная музыка, опера і духоўныя творы») і «Беларускае канцэртна-выканальніцкае мастацтва: апошняя трэць ХХ – пачатак ХХІ ст.» («Народна-інструментальнае і канцэртна-выканальніцкае мастацтва», «Мастацтва гульні на смычковых інструментах» ў суаўтарстве), артыкулах «Беларуская музыка ў яе нацыянальным самавызначэнні: тэкст, інтэртэкст, кантэкст», «Аб формах праявы нацыянальнага ў беларускай музыцы апошняй трэці ХХ ст.», «Беларуская акадэмічная музыка другой паловы ХХ – пачатку ХХI ст. і новы мастацкі кантэкст», «Акадэмічная музыка ў эпоху глабалізацыі: новыя інтэнцыі», «Арт-мікст як новая рэалія мастацтва эпохі постмадэрнізму мяжы ХХ – пачатку ХХІ ст.» раскрываюцца асаблівасці праламленняў нацыянальнага пачатку ў сферы інтанацыйнасці, вобразнасці і эстэтычнага тэзаўруса ў інструментальных творах малых і буйных формаў, у тэатральных жанрах – оперы, балеце, мюзікле. Дасягненні беларускай музычнай культуры ў перыяд незалежнасці адлюстраваны Т. Мдзівані ў раздзеле «Музычнае мастацтва» ў кнізе «Культура Беларусі: 20 год развіцця (1991 – 2011)».
Навуковыя выданні кандыдата мастацтвазнаўства Г. Цмыг ахопліваюць шырокае кола пытанняў, цесна звязаных з праблемамі пераемнасці і кантэкстуальнасці беларускай музыкі. Гэта кніга «Еўрапейскі харавой канцэрт XVI – XX стст. Даследаванне» (Штаарбрюкен); раздзелы манаграфій «Харавая і вакальна-інструментальная музыка» («Беларусы») і «Харавое канцэртна-выканальніцкае мастацтва» («Беларускае канцэртна-выканальніцкае мастацтва: апошняя трэць ХХ – пачатак XXI ст.»).
Навуковыя выданні кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта І. Гарбушынай сканцэнтраваны на праблеме фартэпіяннага выканальніцтва. Яе артыкулы і дысертацыя прысвечаны беларускаму канцэртнаму піянізму, які разглядаецца на аснове актуальнай канцэпцыі выканальніцкай інтэрпрэтацыі фартэпіяннага твора. У ліку яе работ – «Інтэрпрэтацыйнае поле фартэпіяннага нотнага тэксту», «Тэарэтычныя аспекты інтэрпрэтацыі нотнага тэксту сучаснымі выканаўцамі», «Узаемасувязь фартэпіяннай артыкуляцыі з параметрамі нотнага тэксту і акустыкай залы: да праблемы выканальніцкай інтэрпрэтацыі», «Характарыстычныя рэмаркі фартэпіяннага нотнага тэксту і іх інтэрпрэтацыйны патэнцыял». У сваёй кнізе «Исполнительская интерпретация фортепианного произведения: белорусский контекст» упершыню была раскрыта сутнасць выканальніцкага феномена ў сферы піянізма.
Новым і актуальным напрамкам навуковых даследаванняў аддзела з'яўляецца хрысціянская тэма, звязаная з распрацоўкай праблемы карэляцыі паміж свецкай прафесійнай музыкай і стылістыкай песнапенняў, а таксама пытанняў праваслаўнай пеўчай культуры. Гэтая тэма асвятляецца ў працах Т. Мдзівані: «Праваслаўны этас ў творчасці сучасных беларускіх кампазітараў – «ахоўная грамата» беларускай нацыі», «Нетрывіяльны сінтэз дыатонікі і храматыкі ў «Песнапеннях і малітвах» Георгія Свірыдава (да праблемы кампазітарскай інтэрпрэтацыі праваслаўнай пеўчай традыцыі)», «Праваслаўе і духоўная музыка: шлях да кансенсусу», «Праваслаўе ў сучаснай беларускай музыцы: асаблівасці кампазітарскай інтэрпрэтацыі» і інш.
Асаблівае месца ў распрацоўцы навуковых праблем належыць Новай беларускай музыцы. Даследчыкі вырашаюць пытанні музычнага стылю, кампазітарскай тэхнікі, нацыянальнай спецыфіцы беларускай музыкі. Новыя з'явы музыкі нацыянальных кампазітараў асветлены ў цэлым шэрагу артыкулаў Н. Юўчанка: «Аб формаўтваральных ролях музычных і пазамузычных фактараў у сучасным беларускім тэатры», «Фонапраблематыка пастановак у сучасным беларускім драматычным тэатры», «Сола для сінтэзатара ў тэатры: ці патрэбна дзецям «жывая музыка?»; Т. Мдзівани – «Беларускі музычны авангард: прагноз на заўтра», «Опера «Запіскі вар'ята» Вячаслава Кузняцова: паэтыка, інтанацыйная сістэма, структура», «Францыск Скарына і сучасная беларуская музыка», ў артыкуле І. Гарбушынай «Некласічная артыкуляцыя як спецыфічны феномен сучаснага фартэпіяннага выканальніцкага мастацтва».
Традыцыйна супрацоўнікі аддзела вывучаюць тэатральную спадчыну сучасных беларускіх кампазітараў, складнікі мастацкага сінтэзу і спецыфіку рэалізацыі іх элементаў. Па гэтай тэме апублікаваны цэлы шэраг навуковых матэрыялаў. Гэта артыкулы Н. Юўчанка: «Беларускае сцэнічнае мастацтва ў тэатральна-музычных сувязях з Украінай», «Выкраданне Еўропы» Пінігіна-Зубрыча, або Па слядах Уршулі Радзівіл», «Драматычны тэатр і кампазітар: да пытання сумеснай творчасці ў культурнай прасторы Беларусі», «Нацыянальны класічны сюжэт: музычная інтэрпрэтацыя на сучаснай беларускай драматычнай сцэне», «Сучасная прафесійная песня», «Тэатральная музыка», «Музычная палітра спектакля», «Развіццё беларускай музычнай культуры і яе роля ў фарміраванні духоўных каштоўнасцей на сучасным этапе», у якіх раскрываюцца разнастайныя аспекты беларускай сцэнічнай музыкі і музычнай культуры Беларусі ў цэлым да асэнсавання ролі электроннай музыкі ў сучасным беларускім музычна-тэатральным мастацтве. У артыкуле Т. Мдзівані: «Опера «Майстар і Маргарыта» Яўгена Глебава: структура, стыль і універсаліі пастановачнай працы» раскрываецца кампазіцыйны прынцып сюррэалістычнай оперы, які спалучае элементы традыцыйных оперных формаў і некласічнасць пастановачнага рашэння.
Шмат якія артыкулы даследчыкаў аддзела выдадзены за мяжой. Гэта артыкулы Т. Мдзівані, I.Гарбушынай, выдадзеныя у Германіі, Латвіі, Рассіі, на Украіне. Тэмы, прысвечаныя сучаснай беларускай музыцы і яе інтэграцыі ў еўрапейскую музычную культуру, разнастайныя, і кожная з работ унесла важную лепту ў развіццё айчыннага музыказнаўства. У цэлым, у галіне беларускай акадэмічнай музыкі супрацоўнікамі аддзела выяўлены найноўшыя сцэнічныя музычна-тэатральныя жанравыя падвіды, якія сведчаць аб пашырэнні жанравага дыяпазону музычна-драматычных спектакляў на сучаснай сцэне («музычная казка», «музычная сямейная трагікамедыя», «містэрыя» камедыйнага характару і інш.), устаноўлены драматургічныя і кампазіцыйныя заканамернасці інструментальных твораў буйных і малых формаў, а таксама створана цэласнае ўяўленне аб канцэртна-выканальніцкім рэпертуары беларускіх музыкаў усіх выканальніцкіх спецыяльнасцей, раскрыта разнастайнасць формаў харавога выканальніцтва ў айчыннай канцэртнай практыцы, устаноўлена стылістычная накіраванасць фартэпіяннага каўнцэртна-выканальніцкага рэпертуару 2011 – 2013 гг. і асноўныя фактары ўключэння піяністамі ў канцэртны рэпертуар музыкі беларускіх кампазітараў. Трэба адзначыць, што даследаванне сучаснай музыкі – задача цяжкая і складаная, паколькі сам працэс развіцця кампазітарскай творчасці шматпланавы і супярэчлівы. Асобныя яго бакі могуць застацца па-за ўвагай пранікнення ў сутнасць з'явы, якое яшчэ не стала гісторыяй.
Тым не менш, сур'ёзная аналітычная праца з улікам спецыфікі прадмета даследавання і нацыянальных навуковых традыцый дае магчымасць выявіць асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай музыкі ў кантэксце не толькі айчыннай, але і еўрапейскай і сусветнай музычнай культуры. Акрамя планавых тым у аддзеле вядуцца навуковыя працы па лініі БРФФД і ДКНТ.
У 2010 г. была завершана праца «Беларуская і нямецкая музыка апошняй чвэрці ХХ ст.: пераемнасць сувязі і сучасны стан» (навуковы кіраўнік Т. Мдзівані), выкананая сумесна з Ляйпцыгскім універсітэтам. У даследаванні складзены праект канцэпцыі агульнаеўрапейскага (авангарднага) музычнага стылю, створана карціна ўзаемадзеяння паміж усходне- і заходнееўрапейскай музычнымі культурамі (беларускай і нямецкай) і дадзена характарыстыка найважнейшых тэндэнцый развіцця беларускай прафесійнай музыкі ў апошняй чвэрці ХХ ст. (жанры, стылі, кампазітарскія тэхнікі). У навуковым праекце па лініі БРФФД «Феномен акадэмічнай музыкі: сутнасць і сучасны стан (на матэрыяле расійскай і беларускай кампазітарскай творчасці апошняй трэці ХХ – пачатку ХХІ стст.)» (навуковы кіраўнік Т. Мдзівані,) раскрыты розныя формы праявы акадэмічнай музыкі ў працэсе яе эвалюцыі і ў сувязі са зменамі, якія праходзяць у сацыяльных сістэмах, у сучасным грамадстве. Матэрыялам даследавання з'явілася беларуская і расійская кампазітарская практыка. У 2014 г. выдавецтвам «Беларуская навука» была выдадзена манументальная праца «Европейская музыка академической традиции: сущность, истоки, современное состояние», выкананая сумесна з Маскоўскай кансерваторыяй (н.к Мдзівані Т.Г.) У кнізе упершыню раскрыта спецыфіка еўрапейскага кантэкста беларускай и расійскай акадэмічнай музыкі і нацыянальныя асаблівасці беларускай кампазітарскай творчасці. У навуковым праекце «Музычнае мастацтва і культура старажытнага Полацка: гісторыя і сучасны стан» (навуковы кіраўнік А. Карпілава) раскрыты спецыфіка пеўчых традыцый праваслаўнай царквы і спосабы іх інтэрпрэтацыі ў сучаснай кампазітарскай творчасці, а таксама стан музычнай культуры ў старажытным Полацку.
Вынікі навуковых даследаванняў вучоных аддзела публікуюцца ў шматлікіх перыядычных выданнях Беларусі: «Мастацтва», «Тэатральная Беларусь», «Полымя», навуковых часопісах «Весці НАН Беларусі» (серыя гуманітарных навук) і «Весці Беларускій дзяржаўнай акадэміі музыкі», энцыклапедычных выданнях, зборніку навуковых артыкулаў «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі.
Свае назіранні даследчыкі абмяркоўваюць на міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях (Гродна, Ляйпцыг, Кёльн, Даўгаўпілс, Масква, Санкт-Пецярбург, Мінск, Кіеў, Заслаўе, Нясвіж, Паставы і інш.). Гэта «Музы Нясвіжа», «Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры», «Няфёдаўскія чытанні», «Заслаўе. Карані нашага радаводу», «Філасофія як самаразумення культуры і пасрэднік ў дыялогу культур», «Філасофія і будучыня цывілізацыі», «Славяне: адзінства і разнастайнасць» у межах «Свята славянскага пісьменства і культуры», «Славянскія культуры пасля другой сусветнай вайны», «Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы», «Важнейшыя напрамкі кампазітарскай думкі ў другой палове ХХ стагоддзя», «Музыка ў кантэксце глабалізацыі культуры», «Нацыянальныя традыцыі і сучаснасць», «Перспектывы рацыянальнасці ў ХХІ ст.», «Светапоглядныя і філасофска-метадалагічныя падставы інавацыйнага развіцця сучаснага грамадства: Беларусь, рэгіён, свет», «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа», «Шлях да ўзаемнасці», «Камунікацыя: метафізіка і метадыскурс», «Імператывы творчасці і гармоніі ў праектаванні чалавекавымяральных сістэм», «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў», «Першы міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры», «Беларускія народныя інструменты ў кантэксце мастацкай культуры: эстэтыка, педагогіка, творчасць (выканальніцкае, кампазітарскае), тэхналогіі», «Музычная адукацыя ў кантэксце культуры», «Праблемы тэатральнага, музычнага і кіна-тэлемастацтва ў кантэксце славянскіх культур у сучасным свеце», «Актуальныя праблемы сучаснай культуры», «Дні беларускага пісьменства і культуры», якія праходзяць у гарадах Беларусі, «Найноўшая гісторыя (1991 – 2000): дзяржава, грамадства, асоба», «Актуальныя праблемы мастацтва і сучаснай мастацкай школы ва ўмовах глабалізацыі культуры» і «Круглы стол фестывалю тэатральнага мастацтва «Панарама», «Чалавек. Культура. Адукацыя», «Беларусь і музычная спадчына ХХ ст.: пошукі і знаходкі», «Стылявая панарама ўкраінскага мастацтва» і «Аб асаблівасцях ажыццяўлення прынцыпаў заходняга музычнага авангарда ў творчасці ўсходнееўрапейскіх кампазітараў» у Кіеве, «International scientific Conference Music Science Today: the permanent and the changeable» у Даўгаўпілсе (Латвія), «STREAMS–STROMUNGEN. Aktuelle Stromungen sakularer undspiritueller Musik. Abtei Brauweiler» у Кёльне (Германія). У сваіх дакладах вучоныя імкнуцца да стварэння цэласнай карціны стылявых рухаў беларускай і заходняй музыкі ў другой палове ХХ ст. і да адкрыцця яе найважнейшых рыс у апошняй чвэрці стагоддзя, а таксама да ўсталявання спецыфікі пераемнасці сувязяў, якія праяўляюць сябе ва ўсіх жанрах музыкі як беларускіх, так і еўрапейскіх кампазітараў.
Найважнейшымі вынікамі навуковых даследаванняў аддзела на сучасным этапе з'яўляюцца: асэнсаванне працэсаў музычнага мыслення ў Беларусі як часткі еўрапейскай культурнай прасторы і вызначэнне прычын імкнення кампазітараў да ўсеабдымкасці, шыраце і глабалізацыі сваіх уяўленняў аб светабудове; вызначэнне асаблівасцей працэсаў ўзаемаабагачэння еўрапейскіх культур у галіне кампазітарскай творчасці і характарыстыка жанрава-стылявых асаблівасцяў музыкі беларускіх кампазітараў у рэчышчы праблем творчых сувязяў са славянскімі музычнымі культурамі; выяўленне зменаў сутнасці, а дакладней новай сутнасці сучаснай беларускай «музычнай ментальнасці»; стварэнне цэласнай карціны стылявых рухаў беларускай прафесійнай музыкі ў святле праблемы пераемнасці.Таму у 2021 г. за аснову навуковай праца стала праблема фарміравання новай традыцыі ў беларускай акадэмічнай музыцы (нав. кіраўнік Гарбушына І.Л.)
Адным з даўніх аспектаў навуковай дзейнайсці аддзела з’яўляецца ўдзел у абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый у якасці апанентаў (Вільнюс, Мінск, Масква), экспертаў ад апаніруючай арганізацыі (Мінск, Масква), экспертаў ВАК Беларусі і навуковых кіраўнікоў дыпломных, магістарскіх работ і кандыдацкіх дысертацый. Пры гэтым Т.Г.Мдзівані з 2006 г.з’яўляецца эксперам ВАК Беларусі.
Неад'емнай часткай дзейнасці аддзела з'яўляецца практычная накіраванасць навукова-даследчай працы. Выхад у практыку ажыццяўляецца па некалькіх каналах і, перш за ўсё, па лініі педагагічнай працы. З педагагічнай працай у той ці іншай ступені звязаны ўсе навуковыя супрацоўнікі аддзела, якія распрацавалі курсы лекцый па спецыяльных дысцыплінах і метадычныя распрацоўкі па іх. Гэта: «Оперная драматургія» Г. Куляшовай (Мінск, 1981; Масква, 1985) – праграма-канспект для ВНУ па спецыяльнасцях «музыказнаўства», «кампазіцыя», «оперна-сімфанічнае дырыжыраванне»; «Метадычныя рэкамендацыі па гармоніі» (Вучэбна-метадычны дапаможнік па сучаснай гармоніі) Т. Мдзівані для ВНУ (Мінск, 1981); «Гісторыя музыкі і музычнага тэатра» (для тэатразнаўцаў) Н. Юўчанка (Мінск, 1997), «Музычная псіхалогія» (вучэбная праграма) І. Гарбушынай для ВНУ (Мінск, 2023), а таксама раздзелы ў падручніках і артыкулы «Некласічныя тыпы танальных структур, або станы танальнасці ў кампазітарскай творчасці мяжы ХIХ – пачатку ХХ стст.», «Рознатанальная форма як тэма курсаў «Тэорыя музыкі» і «Музычная форма», «Опера малых формаў» – тэма курса музычны-гітарычных вучэбных дысцыплін», «Аб навацыях у сістэме сучаснай музычнай адукацыі» Т. Мдзівані. Сувязь з вышэйшымі навуковымі ўстановамі ажыццяўляецца таксама па лініі сумеснай распрацоўкі фундаментальных гістарычных даследаванняў. Актыўны ўдзел у гэтым бралі прафесары і дацэнты БДУКМ (Г. Барышаў, Л. Голікава, А. Капілаў, Ю. Чурко), прафесары і дацэнты БДА музыкі (К. Дулава, В. Дадзіёмава, Э. Алейнікава, В. Савіцкая, Б. Нічкоў), БДПУ імя М. Танка (І. Глушакоў) і БДПУ імя П. Машэрава ў Віцебску (Н. Мацаберыдзэ да 2016 г.). Навукова-педагагічныя працы накіраваны на ўдасканаленне сістэмы сучаснай музычнай адукацыі.
Адным з найважнейшых шляхоў выхаду ў практыку з'яўляецца сувязь супрацоўнікаў аддзела музычнага мастацтва з творчымі арганізацыямі (Беларускі саюз кампазітараў, Беларускі саюз тэатральных дзеячаў, Беларускі саюз музычных дзеячаў), мастацкімі калектывамі рэспублікі Беларусь і навуковымі супольнасцямі – Таварыствам тэорыі музыкі (Расія); Таварыствам навуковых даследаванняў (Gesellschaft fur Musikforschung (Германія). Выхад у практыку цалкам спрыяе пашырэнню дыяпазону навукова-даследчай работы, узбагачэнню творчай дзейнасці аддзела музычнага мастацтва, шыраце далягляду навукоўцаў, а таксама дапамагае захоўваць і памнажаць тыя традыцыі, якія складваліся на працягу больш чым 60-гадовага існавання інстытута.
Праца вучоных аддзела адзначана многімі ўзнагародамі. Лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі разпублікі Беларусь з'яўляюцца Г. Куляшова, Т. Мдзівані, І. Назіна, Н. Юўчанка. Т. Мдзівані стала ўладальнікам медаля Францыска Скарыны. Прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для вучоных удастоіліся Т. Мдзівані і І. Назіна, стыпендыі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітых маладых вучоных – І. Гарбушына. Калектыў аддзела ўзнагароджаны ганаровай граматай Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, супрацоўнікі былі адзначаны ганаровымі граматамі ВАК Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі ЦЫБКЯЛ НАН Беларусі.
У 2022 годзе была выдадзена калектыўная манаграфія «Вялікая Айчынная вайна ў беларускай музыцы: памяць нашчадкаў». Аўтарскі калектыў (Т. Мдзівані, І. Гарбушына, В. Гудзей-Каштальян, Т. Канстанцінава, М. Санюк, Г. Цмыг) быў удастоены прэстыжнай прэміі «ТОП-10 вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2022 год» «за раскрыццё тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў розных жанрах кампазітарскай творчасці».
Жыццё змушае навукоўцаў задумвацца над самымі такімі праблемамі, як ахова помнікаў музычнай культуры, экалогія культуры, а таксама філасофіі, сінэргетыкі, матэматыкі, акустыцы, псіхалогіі. Музыка стала звыклым фонам штодзённасці і будзённых заняткаў. Вывучэнне гэтых і іншых шматлікіх праблем надае асаблівую актуальнасць музычнай навуцы і ставіць яе ў адзін шэраг з найважнейшымі галінамі гуманітарных ведаў.
ЭТНАМУЗЫКАЛОГІЯ
Збіральніцкая і навукова-даследчая работа ў галіне музычнага фальклору разгарнулася адразу ж пасля заснавання ў 1957 г. ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі і з прыходам у Інстытут Л. Фёдарава, В. Ялатава, І. Благавешчанскага.
Дзякуючы шматгадовым экспедыцыйным запісам песеннага і інструментальнага фальклору Л. Фёдарава, у інстытуце была закладзена пэўная база для даследчыкаў. На аснове песенных запісаў пачаліся тэарэтычныя абагульненні В. Ялатава, запісаў інструментальных – распрацоўкі І. Благавешчанскага. Што да самога Л. Фёдарава, то, будучы «чыстым эмпірыкам», ён абмежаваўся ў сваіх абагульненнях шэрагам факталагічных і навукова-папулярных артыкулаў у зборніках і перыядычным друку.
В. Ялатаў (1923-1980) адыграў значную ролю ў развіцці беларускай этнамузыкалагічнай навукі, тэарэтычна асэнсаваўшы назапашаныя ў пасляваенны перыяд матэрыял, як і яго настаўнік В. Бяляеў, абагульніў матэрыял даваеннага перыяду. Галоўная праца В. Ялатава прысвечана тэарэтычным асновам беларускай народнай музыкі – ладу, рытму, мелодыцы, даследаваным адпаведна ў трох кнігах: «Ладовые основы белорусской народной музыки» (1964); «Ритмические основы белорусской народной музыки» (1966); «Мелодическое основы белорусской народной музыки» (1970), выдадзеныя ў Мінску ў выдавецтве «Навука і тэхніка». Манаграфіі В. Ялатава сведчаць аб тым, што у сваіх даследаваннях ён прытрымліваўся структурнага і інтанацыйнага метаду амаль у аднолькавай меры, умацоўваючыся з кожнай наступнай кнігай у «інтанацыйным кірунку».
Фундаментальная «тэарэтычная трылогія» вучонага з'явілася свайго роду трамплінам, з якога адкрываліся шырокія гарызонты для канкрэтных музычна-тэарэтычных даследаванняў. Гэта перш за ўсё ажыццявіў сам В. Ялатаў у сваіх манаграфіях «По следам одного ритма» (1974) і «Песни восточнославянской общности» (1977).У першай думка вучонага «ідзе па слядах» П-сінтагмы (ад слова «Поле»), тыпавой рытмічнай структуры, характэрнай для вядомай ва ўсходнеславянскім фальклоры песні «Поле» («Ужо ты поле маё», «Вы паля, паля») і якая служыць базай развіцця пэўных жанраў. У другой манаграфіі даследуецца песеннае мастацтва міжрэчча Сожа і Дзясны, так званага Гомельска-Бранска-Чарнігаўскага рэгіёну (ГБЧ-рэгіён), дзякуючы чаму зроблены пэўны крок у перспектыўным кірунку вывучэння музычнага фальклору на рэальна склаўшыхся этнакультурных тэрыторыях, па-за межамі адміністрацыйна аформленых (парою зменлівых) этнічных масіваў.
Уласна этнамузыкалагічная народазнаўчая накіраванасць даследаванняў разгарнулася ў ІМЭФ імя К. Крапівы з пачаткам навуковай дзейнасці З. Мажэйка (з 1960-х гг.), а пазней – Т. Варфаламеевай і Г. Таўлай (з 1980-х гг.).
Велізарны ўклад у развіццё беларускай этнамузыкалогіі ўнесла З. Мажэйка (1933–2013). У 1960-я гг. яна разгарнула ў Беларусі кірунак навуковай школы свайго настаўніка Я. Гіпіуса, якi зацвердзiў этнамузыкалогію як фундаментальную навуку (яе пачаткам сталі палескія экспедыцыі Я. Гіпіуса і З. Эвальд1930-х гадоў і публікацыя беларускіх зборнікаў).
У цэлым дзейнасць З. Мажэйка амаль у роўнай меры ахоплівае галіны тэарэтычнага музыказнаўства і практычнай фалькларыстыкі. Асноўныя даследаванні прысвечаны сістэмнай тыпалогіі беларускага песеннага фальклору, яго вывучэнню ў мелагеаграфічным (картаграфаванне тыпавых каляндарных напеваў-формул старажытнага гісторыка-стылявога пласта), сацыяльна- і этнапсіхалагічным (аўтэнтычны фальклор і яго носьбіты ў сучасных умовах), экалагічным (аўтэнтычны фальклор у сістэме сучаснай культуры) аспектах.
Шматпланавая палявая праца (абследаванне ўсіх рэгіёнаў Беларусі па буйной тэрытарыяльнай сетцы, стацыянарнае вывучэнне найбольш песенных вёсак метадам «уключанага назірання», шматразовыя тэматычныя экспедыцыі з рэкагнасцыровачнымі і кантрольнымі выездамі, паўторныя экспедыцыі як па рэгіёнах уласнай «фальклорнай базы» праз пэўныя прамежкі часу, так і па слядах іншых збіральнікаў) дазволіла даследчыцы глыбей зірнуць на многія з'явы і працэсы.У артыкулах і манаграфіях З. Мажэйка выказаны новыя думкі па пытаннях: аб часавай і ўзроставай цыклізацыі песень як асноўных заканамернасцях, якія спрыяюць спантаннаму функцыянаванню традыцыйнага фальклору ў сельскай «песеннай суполцы»; аб інтэрыярызацыі (як механізме самаабароны) аўтэнтычнага фальклору ва ўмовах сучаснасці; аб асэнсаванні традыцыйнага фальклору самімі яго носьбітамі; пра традыцыйныя меладычныя стылі песень у іх суадносінах з традыцыйнымі стылямі сумеснага (унісонна-гетэрафоннага, падгалосачна-поліфанічнага) і адзіночнага (галоснога «на волі», ціхага «для сябе») спеву; аб поліфункцыянальнасці абрадавых песень (песня і больш чым песня, «асаблівая песня») і іх прынцыповай нязменнасцю; непрымеркаванымі пазаабрадавымі монафункцыянальнымі песнямі («простая песня») і інш.
Дзейнасць З. Мажэйка ў сферы практычнай фалькларыстыкі (пачынаючы з першага музычна-этнаграфічнага канцэрта-паказу палескіх спевакоў у Саюзе пісьменнікаў БССР ў 1968 г. і на VII Міжнародным музычным кангрэсе ў Маскве ў 1971 г.) цалкам накіравана на абарону, папулярызацыю і ўмацаванне аўтэнтычнага фальклору і яго носьбітаў як самакаштоўнай і самадастатковай галіны нацыянальнай культуры. Гэтым задачам служыць і складзеная (сумесна з Т. Варфаламеевай і І. Назінай) гукавая анталогія музычнага аўтэнтычнага фальклору Беларусі, і грампласцінкі (сумесна з І. Назінай) «Музычны фальклор Беларускага Палесся», адзначаная Гран-пры музычнага савета пры ЮНЕСКА, канцэртныя праграмы для нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г. Цітовіча (у тым ліку разам з кампазітарам В. Кузняцовым «Глыбінныя галасы зямлі») і распрацоўка ў беларускай кінематаграфіі накірунку аўдыёвізуальнай культурнай антрапалогіі, увасобленага ў цыкле музычна-этнаграфічных фільмаў, знятых на кінастудыі «Беларусьфільм» ПТВ «Летапіс»: «Палескія калядкі» (1972), «Галасы вякоў», (1979), «Памяць стагоддзяў» (1982), «Палескія вяселлі» (1986 ), «Пранясі, Божа, хмару» (1990), «Крывыя вечары» (1993), «Рух зямлі» (1999).
Даследчыцкую працу з практычнай дзейнасцю сумяшчалі і этнамузыколагі, якія прыйшлі ў ІМЭФ імя К. Крапівы пазней: І. Назіна, Г. Таўлай, Т. Варфаламеева. Этнаінструментазнаўчы кірунак, распрацоўка якога пачалася ў Інстытуце І. Благавешчанскім пасля яго смерці ў 1962 г. была падхоплена і шырока разгорнута ў комплексных распрацоўках І. Назінай(«Белорусские народные музыкальные инструменты: самозвучащие, ударные, духовые» (1979), «Белорусские народные музыкальные инструменты: струнные» (1982). Даследчыцай была сабрана калекцыя беларускіх народных музычных інструментаў, якія неаднаразова экспанаваліся на спецыялізаваных выставах; І. Назіна з'яўляецца таксама аўтарам цыкла тэле- і відэафільмаў пра народных музыкау-выканаўцах і майстрах па вырабе народных інструментаў. У 1992 г. гэтая праца была перанесена ў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, куды І. Назіна перайшла на педагагічную працу.
Асноўная сфера навуковых інтарэсаў Г. Таўлай – пазаабрадавая лірыка ў яе генетычнай сувязі з абрадавымі песеннымі цыкламі, комплекснае даследаванне мелодыкі беларускіх радзінных песень, купальскага абраду. У манаграфіі «Беларускае Купалле: абрад, песня» (1986) разам з вызначэннем тыпалогіі песенных структур, вобразна-сэнсавай, кампазіцыйнай і рытмічнай узаемасувязі верша і напеву даследчыца распачала цікавую спробу суаднесці купальскую песенную абраднасць з найважнейшымі кампанентамі аграрных святаў, адзначаных В. Пропам. У галіне практычнай фалькларыстыкі прыкметны след пакінуў яе тэлецыкл «Шануйце песні свае», прысвечаны народным спевакам розных рэгіёнаў Беларусі. З 1996 г. Г. Таўлай працягвае працу ў Расійскім інстытуце гісторыі мастацтваў (Санкт-Пецярбург).
Вялікі ўклад у распрацоўку актуальных праблем беларускай музычнай фалькларыстыкіўнесены Т. Варфаламеевай. У адпаведнасці з прынцыпамі беларускай этнамузыкалагічнай школы яе дзейнасць ў першую чаргу накіравана на вывучэнне жывой народна-песеннай традыцыі. Гэта фарміруе такі тып навукоўца, у працы якога арганічна спалучаюцца палявая збіральніцкая работа (пачалася ў 1970 г.), заснаваныя на ёй фундаментальныя навукова-тэарэтычныя распрацоўкі і практычная фалькларыстыка.
Асноўная праблематыка навуковых даследаванняў – гісторыя, тэорыя, эстэтыка, віды, жанры, рэгіянальнае комплекснае вывучэнне беларускіх абрадаў жыццёвага цыкла; сістэмная тыпалогія, арэальная характарыстыка беларускага музычнага фальклору, этнамузычная дыялекталогія, сучасны стан традыцыйнай мастацкай культуры беларусаў. У распрацоўку гэтай праблематыкі Т. Варфаламеева ўнесла нямала новага: гэта даследаванне амаль невывучанага жанру пахавальнага і вясельнага галашэння; устанаўленне прыроды тыпізацыі беларускай вясельнай мелодыкі і раскрыццё яе стылявой дынамікі ў арэальным аспекце; выяўленне песенных сістэм заходняга, ўсходняга і цэнтральнага музычна-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі; шырокамаштабнае музычна-этнаграфічнае даследаванне на лакальным узроўні абрадаў радзін, вяселля і пахавання; вызначэнне і характарыстыка этапаў станаўлення і развіцця практычнай фалькларыстыкі на Беларусі, абумоўленых дзейнасцю такіх карыфеяў беларускай культуры, як Р. Шырма і Г. Цітовіч. Асноўныя вынікі даследаванняў выкладзены ў манаграфіях «Северобелорусская свадьба: обряд, песенно-мелодические типы» (1988), «Сямейныя абрады і звычаі» (2017), «Традыцыйныя вяселлі Віцебшчыны» (1988); «Традыцыйнае вяселле Гродзеншчыны» (1992), трох раздзелах калектыўнай манаграфіі «Беларуская этнамузыкалогія: нарысы гісторыі (ХІХ – ХХ стст.)», раздзелаў у шэрагу шматтомных выданняў («Традыцыйная мастацкая культура беларусаў», 2001, 2004, 2006, 2008 – 2009, 2010 – 2011, 2012 – 2013; «Беларусы», т. 11, 2008; «Traditional Musical Cultures in Central-Eastern Europe: Ecclesiastical and folk transmission», 2009), а таксама артыкулах у навуковых зборніках і энцыклапедыях Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Францыі.
Галоўны кірунак у сферы навукова-практычнай дзейнасці – ахова, захаванне і папулярызацыя аўтэнтычных форм традыцыйнай мастацкай культуры беларусаў, арганізацыя спецыялізаваных этнаграфічных канцэртаў у Мінску і Маскве, выпуск кампакт-касет і электронных дыскаў аўтэнтычнай народнай музыкі беларусаў (у тым ліку для французскага радыё), стварэнне радыёклуба «Фальклор» – цыклавой перадачы, якая гучала ў эфіры больш за 25 гадоў, распрацоўка канцэпцый фестываляў аўтэнтычнага фальклору і арганізацыя паказу аўтэнтычнага фольклору на Першым міжнародным фестывалі фальклору на Беларусі (1994)і Першым рэгіянальным фестывалі аўтэнтычнага фальклору Беларускага Падняпроўя (1996), а таксама распрацоўка спецыяльных заданняў дзяржаўных і галіновых праграм «Культура Беларусі» (1996 – 2015 гг.) і нарматыўных дакументаў (праект Закона «Аб ахове і захаванні аўтэнтычнага фальклору ў Рэспубліцы Беларусь», «Палажэнне аб аўтэнтычным фальклорным гурце» і інш.) у сферы традыцыйнай культуры.
Значнай вяхой у працы этнамузыколагаўстала выданне двух тыпаў зборнікаў народнай творчасці: шматтомнага выданняанталагічнагахарактару з даследчымі артыкуламі і навуковым каментарыямсерыі БНТ (галоўны рэдактарА. Фядосік), у якім этнамузыколагі супрацоўнічалі з фалькларыстамі-філолагамі; аўтарскія даследчыя рэгіянальныя зборнікі па сучасных новых запісах этнамузыколагаў (аднаго-двух аўтараў). Усе песенныя тамы БНТ маюць музычныя раздзелы (падрыхтаваны В. Ялатавым, З. Мажэйка, Т. Дубковай, Г. Таўлай, Т. Варфаламеевай, Л. Фёдаравым, І. Назінай, В. Прыбыловай). Пачынаючы з тома «Зімовыя песні», матэрыялы ў музычных раздзелах сістэматызаваны этнамузыколагамі па музычных паказчыках, а не як механічная ілюстрацыя да славеснага тэксту. Асабліва ў шматтомным выданні БНТ варта адзначыць два музычныя тамы: «Беларуская народная інструментальная музыка» (І. Назіна, 1989) і «Вяселле. Мелодыі» (З. Мажэйка, Т. Варфаламеева, 1990). Апошні з'яўляецца завяршальным у «вясельнай серыі» шматтомніка БНТ (суадносіны музычнага матэрыялу гэтага тома з паэтычнымі тэкстамі ў шасці кнігах «Вяселле. Песні» раскрываюцца ў каментарыях) не толькі па часе публікацыі, але і па сутнасці матэрыялу.Менавіта ў напевах ў найбольшай ступені адлюстраваны сімвалічны бок песеннага рытуалу, абагульняючы сабой не толькі паэтычныя тэксты, але ў пэўнайм еры і абрадавыя дзеянні. Тыпалагічны прынцып сістэматызацыі матэрыялу спалучаецца ў томе з геаграфічным аспектам яго падачы. Устаноўленыя Т. Варфаламеевайтыпалагічныя групы агульнапашыраных па ўсёй Беларусі вясельных напеваў (восем асноўных тыпаў) раскрываюцца ў дынаміцы іх меладычных праяў, абумоўленых мясцовымі песеннымі сістэмамі шасці музычна-этнаграфічных рэгіёнаў. Том «Беларуская народная інструментальная музыка» у пэўнай меры таксама з'яўляецца выніковым у рознабаковай распрацоўцыінструментазнаўчайпраблематыкі І. Назінай. Ён змяшчае раздзелы аб найгрышах рознага роду (сігнальных, гукавыяўленчых, песенных, танцавальных) ў сольным і ансамблевым выкананні.
Прынцыповая значнасць аўтарскіх даследчых зборнікаў этнамузыколагаў заключаецца ў тым, што яны сістэмна прадстаўляюць народна-песенную культуру Беларусі на аснове мэтанакіраванага абследавання па дробнай тэрытарыяльнай сетцы ўсіх этнакультурных рэгіёнаў: Палесся (Брэсцкага і Гомельскага), Паазер'я, Падняпроўя, Панямоння, Цэнтральнай Беларусі. Значнасць іх і ў тым, што яны цалкам грунтуюцца на новых сучасных запісах (а не на перадрукаваных з вядомых зборнікаў розных збіральнікаў) і націроўках (расшыфроўках), зробленых музыказнаўцамі-прафесіяналамі ў галіне народнай музыкі. Сем такіх зборнікаў падрыхтаваны ў ІМЭФ імя К. Крапівы З. Мажэйка і Т. Варфаламеевай. Тры палескіх (З. Эвальд «Песні Беларускага Палесся», «Песні Беларускага Палесся» (выпускі 1 і 2) апублікаваныя ў Маскве ў выдавецтве «Савецкі кампазітар»ў 1979, 1983, 1984 гг. Тры зборнікі (З. Мажэйка «Песні Беларускага Паазер'я»; Т. Варфаламеева «Песні Беларускага Панямоння»; З. Мажэйка, Т. Варфаламеева «Песні Беларускага Падняпроўя») апублікаваны адпаведна ў 1981, 1998 і 1999 гг. ў Мінску ў выдавецтве «Навука і тэхніка» (з 1996 г. – «Беларуская навука»).
Кожны з аўтарскіх зборнікаў раскрывае песенную сістэму пэўнага рэгіёну, якая выяўляецца ў сукупнасці характэрных прыкмет мясцовых музычных традыцый, асноўнымі сярод якіх з'яўляюцца: суадносіны гісторыка-стылявых песенных пластоў; асаблівасці абраду і яго «парадак»; перавага пэўных жанраў і мясцовае асэнсаванне жанраў агульнапашыраных; суадносіны гульнявога і песеннага кампанентаў у каляндарным цыкле; музычна-стылявыя асаблівасці песень і тыпы напеваў; асаблівасці народна-песеннага выканальніцтва і народная тэрміналогія. Матэрыял размяркоўваецца ў зборніках па гісторыка-стылявых пластах, а ўнутры старажытнага стылявога пласта (каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў) – па тыпавых напевах з вызначэннем іх арэалаў на мелагеаграфічных картах.
З 1996г. работу ў аддзеле пачала Т. Канстанцінава, дзейнасць якой разгортваецца ў галіне тэарэтычнай, пялявой і практычнай этнамузыкалогіі і мае відавочную музычна-этнаграфічную і этнагістарычную скіраванасць. Навукова-даследчая праца Т. Канстанцінавай ахоплівае шырокае кола этнамузыкалагічных праблем фундаментальнага ўзроўню – вывучэнне арэальных, рэгіянальных, лакальна-стылявых характарыстык беларускіх этнапесенных традыцый, жанрава-функцыянальных асаблівасцей народнапесеннай культуры, раскрыццё пытанняў тыпалогіі раннетрадыцыйнага песеннага мастацтва, спецыфікі этнамузычных ландшафтаўі этнамузычнага памежжа, экалогіі традыцыйнай музычнай культуры.Вынікі яе даследчай працы прадстаўлены ўраздзелахчатырох манаграфій («Беларусы». Т. 11. Музыка. Мінск, 2008;З. Санько. «Слаўнае сяло Азярычына: Свет нашых продкаў». Минск, 2019;«Экспедиционно-полевое исследование региональных этномузыкальных традиций Беларуси в современных условиях». Минск, 2020;«Великая отечественная война в белорусской музыке: память потомков».Минск, 2022), у звыш за 40навуковых артыкулах, апублікаваных у Беларусі, Расіі, Украіне, прадстаўленыў дакладах на міжнародных навуковых і навукова-практычных канферэнцыях. З’яўлялася ўдзельніцай шэрага буйный даследчых праектаў па лініі БРФФД, ДКНТ, Міністэрства культуры РБ (у тым ліку іннавацыйных, міжнародных).
Т. Канстанцінава прымала удзел ў распрацоўцы канцэпцыі серыйнага аўдыявыдання «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі», накіраванага на презентацыю беларускай этнамузычнай культуры ў яе рэгіянальна-выразных, гістарычна і тыпалагічна значных,тэмбрава-эталонных гучаннях, пададзеных з грунтоўнымі навуковымі каментарыямі. З’яўляецца аўтарам-складальнікам 7 выпускаў серыі, прысвечаных традыцыям Беларускага Паазер’я, Магілёўскага Панняпроўя і Гродзенскага Панямоння.
Важнымскладальнікам навуковай працы Т. Канстанцінавай выступаюць экспедыцыйныя даследаванні – пачынаючы з 1992 г. яна здзейсніла франтальнае палявое даследаванне большасці раёнаў Віцебскай вобласці, асобных раёнаў Магілёўскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей, а таксама стацыянарнае назіранне над песеннымі традыцыяміасобных вёсак Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Акрамя ўласных экспедыцый неаднаразова была арганізатарам, удзельнікам і кіраўніком фальклорнай музычна-этнаграфічнай практыкі студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, удзельнікам сумесных міжнародных экспедыцый (з этнамузыколагамі Латвійскай акадэміі музыкі, Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, Венскага Універсітэта музыкіівыканальніцкіх мастацтваў).
У 2010-2020-х гг. у адзеле пэўны час працавалі этнамузыколагі В. Прыбылова, К. Чарнова і Н. Даніловіч. Навуковая дзейнасць В. Прыбыловай разгортваеццаў галіне сістэмных, стылявых, тэарэтычных і гістарычных аспектаў музычнага фальклора Беларусі, ёю разглядаюцца пытанні тыпалогіі, арэалогіі, рэгіяналістыкі і паэтыкі беларускага вуснатрадыцыйнага меласа, этнафоніі, спецыфікі фарміравання і функцыянавання масленічнай песенна-абрадавай традыцыі. У 2013-2015 гг. кіравала навуковым праектам па лініі БРФФД – РДНФ.Вынікі даследаванняў В. Прыбыловай прадстаўлены ў аўтарскай манаграфіі «Музычны ландшафт песенна-абрадавых традыцый Масленіцы Верхняга Падняпроўя» (Мінск, 2010), акадэмічным томе з серыі БНТ «Масленіца. Абрад. Песні. Напевы» (Мінск, 2020), дзе яна з’яўляецца ўкладальнікам і аўтарам уступнага артыкула музычнай часткі, шэрагу навуковых артыкулаў у выданнях Беларусі, Украіны, Расіі.
Сфера навуковых інтарэсаў К. Чарновай ахоплівае этнапесенныя традыцыі беларусаў у жанрава-стылявой разнастайнасці (пераважна рэлігійны фальклор праваслаўнай традыцыі, сфера «народнага праваслаўя»), вуснатрадыцыйныя песенныя практыкі на тэрыторыях сучаснага беларуска-польскага памежжа, беларускую кампазітарскую творчасць ХХ – пачатку ХХI стст.(духоўныя творы). Акрэсленыя пытанні грунтоўна раскрыты ў аўтарскай манаграфіі «Гімнаграфія праваслаўнага богаслужэння ў беларускай музычнай культуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя» (Мінск, 2018), значнай колькасці навуковых артыкулаў.
З 1993 па 2015 гг. этнамузыколагамі выкананы 7 праектаў у БРФФД (у шасці – навуковы кіраўнік З. Мажэйка): «Беларуская этнамузыкалогія ў кантэксце еўрапейскай этнамузыкалагічнай навукі» (сумесна з этнамузыколагамі БДА музыкі), «Абрадавая мелодыка і пытанні музычнай дыялекталогіі», «Я.В. Гіпіус. Выбраныя працы (да 100-годдзя з дня нараджэння)»,«Крывіцкі арэал у абрадава-песенных традыцыях: беларускі феномен», «Дрыговіцкі арэал і песенныя традыцыі Беларускага Палесся: ля вытокаў фарміравання асаблівасцей этнамузычных рэгіёнаў», «Этнамузычны ландшафт Міншчыны ў сістэме рэгіянальна-песенных традыцый Беларусі». Пад кіраўніцтвам В. Прибыловой ў БРФФД быў выкананы праект «Музычныя традыцыі смаленска-віцебскага і смаленска-магілёўскага памежжа ў сістэме ўсходнеславянскіх этнакультурных рэгіёнаў».Выкананыя праекты – гэта новыя даследчыя напрамкі: беларуская этнамузыкалогія ў сістэме народазнаўчай славістыкі, музычная дыялекталогія, музычны кампанент у міждысцыплінарнай арэалогіі. Атрыманыя навуковыя вынікі сведчаць аб прафілюючым значэнні этнамузыкалогіі як дысцыпліны, якая апелюе да музычнай мовы (перш за ўсё да карэнных абрадавых мелодый), найбольш ўстойлівага кампанента народнай духоўнай культуры, што неабходна ўлічваць пры міждысцыплінарных распрацоўках глабальнай праблематыкі арэалогіі і рэгіяналістыкі.
Актуальныя праблемы тэарэтычнай і практычнай фалькларыстыкі пастаянна абмяркоўваюцца этнамузыколагамі ІМЭФ на навуковых і навукова-практычных канферэнцыях. Толькі за першае дзесяцігоддзе ХХІ стагоддзя яны прынялі ўдзел у 53 канферэнцыях розных узроўняў, у першую чаргу міжнародных, сярод якіх: І і ІІ Усерасійскі кангрэсы фалькларыстаў (Масква, 2006, 2008); «Вытокі народных музычных культур цэнтральна-ўсходняй Еўропы» (Варшава, 2006); «Традыцыйныя музычныя культуры на рубяжы стагоддзяў: праблемы, метады, перспектывы даследавання» (Масква, 2008); «Словы, песні, жэсты для выражэння эмоцый: галашэнне ў краінах еўрапейскага Міжземнамор'я» (Баста, Корсіка Францыя 2008); «Сучаснае музыказнаўства ў сусветнай навуковай прасторы» (Мінск, 2009); «Айчынная этнамузыкалогія: гісторыя навукі, метады даследавання, перспектывы развіцця» (Санкт-Пецярбург, 2010); кансультатыўная сустрэча экспертаў і трэнінг ЮНЕСКА «Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны» (Мінск, 2011); «Ідэнтыфікацыя і інвентарызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны як дзейсны фактар яго захавання» (Мінск, 2013). Этнамузыколагі ІМЭФ рэгулярна прымаюць удзел у навуковых чытаннях памяці Л. Мухарынскай (Мінск, БДА музыкі), навукова-метадычнай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы бытавання, вывучэння, пераемнасці» (Мінск, БДУКМ), «Гнесінскіх навуковых чытяннях» (Масква, РАМ ім. Гнесіных) і інш.
Вынікам прысутнасці беларускай этнамузыкалагічнай думкі ў сусветнай навуковай супольнасці сталі публікацыі З. Мажэйка:«Проблемы методов сравнительных славяно-балканских исследований в современной этномузыкологии»(1986); «TheRuralSongTradition // TheGarlandEncyclopediaofWorldMusic. Volume 8» (2000).
На працягу доўгага часу этнамузыколагі аддзела супрацоўнічалі з Расійскім інстытутам прыроднай і культурнай спадчыны (Масква), Расійскім інстытутам мастацтвазнаўства (Масква), аддзелам этнамузыкалогіі Варшаўскага універсітэта, Еўрапейскім семінарам этнамузыкалогіі (ESEM), Міжнароднай арганізацыяй па народнай музычнай творчасці (IOV), Асацыяцыяй амерыканскіх этнамузыколагаў. Працягваецца супрацоўніцтва з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў, рознымі арганізацыямі сферы культуры, якія займаюцца пытаннямі пераемнасці традыцыйнай культуры дзецьмі і моладдзю.
Як члены рэспубліканскіх і замежных навуковых і грамадскіх арганізацый – Беларускіх саюзаў кампазітараў, кінематаграфістаў, музычных дзеячаў, Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, фальклорнай камісіі Міжнароднага камітэта славістаў, Міжнароднай арганізацыі па народнай музычнай творчасці (IOV), Еўрапейскага семінара этнамузыкалогіі (ESEM), навуковага праўлення Амерыканскага біяграфічнага інстытута – этнамузыколагі аддзела праводзяць вялікую працу па ахове, захаванню і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны беларусаў і ўмацаванню прысутнасці ў свеце беларускай навуковай думкі – яркага самабытнага складніка сусветнага народазнаўства ў цэлым.
Вялікая асветніцкая праца праводзіцца супрацоўнікамі аддзела па рэспубліканскім радыё (канал«Культура») і тэлебачанні, на прэзентацыях навуковых прац на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы «Кнігі Беларусі». Выхад у практыку спрыяе пашырэнню дыяпазону навукова-даследчай работы і дапамагае захоўваць і памнажаць традыцыі, якія склаліся на працягу 60 гадоў існавання Інстытута.
Этнамузыколагі ІМЭФ прынялі актыўны ўдзел у распрацоўцы актуальных і перспектыўных для беларускай народазнаўчай навукі тэм: «Віды і жанры беларускага фальклору», «Жанрава-стылёвая тыпалогія музычнага фальклору ў арэальным аспекце», «Традыцыйная музыка Беларусі: праблемы гісторыі і тэорыі», «Народная музыка Беларусі (стылі, тыпалогія, рэгіянальныя асаблівасці, сучасны стан)», «Традыцыйная народна-песенная творчасць Беларусі ў святле арэалогіі і экалогіі славянскай культуры», «Рэгіянальныя народна-песенныя традыцыі Беларусі на памежжы ў святле сучасных этнакультурных працэсаў», «Спецыфіка лакальных народна-песенных стыляў у сістэме беларускай традыцыйнай музычнай культуры», «Лакальна-стылявая дынаміка сямейна-радавой і каляндарна-земляробчай традыцый Беларусі»(уваходзіць у агульнае даследаванне аддзела:«Беларуская музыка (народная і прафесійная) на рубяжы ХХ–ХХІ стст. (гісторыя, тэогыя, выканальніцкае мастацтва)», «Этнамузычны ландшафт паўночнабеларускага гісторыка-культурнага рэгіёна» (уваходзіць у агульнае даследаванне аддзела:«Беларускія народнапесенныя традыцыі, кампазітарская творчасць і канцэртнае выканальніцтва ў кантэксце сусветнай музычнай культуры (1990 – 2010-я гг.)»).
У цяперашні час распрацоўваецца тэма«Этнамузычны ландшафт Цэнтральнабеларускага рэгіёна (паўночная частка)», якая уваходзіць у агульнае даследаванне аддзела«Новыя традыцыі акадэмічнай музыкіі актуальныя з’явы песеннага фальклора: тыпалогія, вытокі, нацыянальная спецыфіка (рубеж XХ – XXI стст.)», што выконваецца ў рамках ДПНД на 2020–2025 гг.
***
Такім чынам, айчыннае музыказнаўства, якое аб’ядноўвае даследаванні па акадэмічнаей музыцыі аўтэнтычнаму музычнаму фальклору вельмі плённа працуе ў гэтых галінах. Сведчанне таму – шматлікія навуковыя публікацыі, навукова-папулярныя выданні, удзел у міжнародных канферэнцыях, выкананне разнастайных праектаў, удзел у музычных мерапрыемствах самага рознага узроўня ад уласных спеваў у харавых калектывах і фартэпіяннага выканальніцтва да удзелу супрацоўнікаў у складзе рознага кшталту журы шматлікіх конкурсаў і фестываляў народнага і прафесійнага музычнага мастацтва Беларусі.