Издания сотрудников Центра
2024 год
Бараноўскі, А. В. Віцебшчына ў дзяржаўна-тэрытарыяльным уладкаванніСавецкай Беларусі (1919–1924 гг.) / А. В.Бараноўскі. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 176 с. : іл.
ISBN 978-985-08-3108-8.
У манаграфіі праведзена комплекснае даследаванне месца і ролі Віцебскай губерні ў дзяржаўна-тэрытарыяльным уладкаванні Савецкай Беларусі. Ахарактарызаваны змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу губерні, якія адбываліся на працягу 1919–1924 гг. Адлюстраваны асаблівасці працэсу вяртання часткі тэрыторыі Віцебскай губерні ў склад БССР у 1924 г. На аснове ўпершыню ўведзеных у навуковы ўжытак архіўных дакументаў вызначаны дакладныя лініі дзяржаўнага размежавання паміж БССР і РСФСР на віцебска-веліжскім, віцебска-невельскім і полацка-себежскім участках.
Спадзяемся, выданне будзе карысным для навукоўцаў, супрацоўнікаў музеяў, настаўнікаў, краязнаўцаў, студэнтаў і навучэнцаў – усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй беларускай дзяржаўнасці.
Калядка, С. У. Беларуская паэзія ў літаратуразнаўчых даследаваннях другой паловы ХХ ст. / С. У. Калядка; навук. рэд.: І. В. Саверчанка, А. У. Бразгуноў. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 251 с.
ISBN 978-985-08-3094-4.
У манаграфічным даследаванні прадстаўлены паэталагічныя канцэпцыі беларускіх літаратуразнаўцаў Міколы Арочкі, Алега Лойкі, Дзмітрыя Бугаёва, Рыгора Бярозкіна, Уладзіміра Гніламедава, Рыгора Семашкевіча, Варлена Бечыка, Тамары Чабан. У асобных раздзелах манаграфіі праз зварот да літаратуразнаўчых прац выбітных даследчыкаў асэнсоўваюцца асноўныя эстэтычныя прынцыпы літаратурнай творчасці, вызначаецца ўзровень эстэтычнай дасканаласці паэтычнага твора, крытэрыі яго мастацкасці. Кожны з даследчыкаў прапануе эталоны, нормы, узоры твораў, якія павінны вызначаць абавязковую ўстойлівую сувязь аўтара і чытача, якія і разглядаюцца з пазіцыі іх актуальнасці не толькі для свайго часу, але і для развіцця беларускай паэзіі ў будучыні.
Кніга адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам, студэнтам і ўсім аматарам беларускай літаратуры.
Саверченко, И. В. Рождение легенды: Беларусь в IX–XV веках / И. В. Саверченко ; Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Институт литературоведения имени Янки Купалы. – Минск : Беларуская навука, 2024. – 390, [2] с.
ISBN 978-985-08-3112-5.
В доступной форме раскрыты истоки, зарождение и формирование белорусской народности в IX–XV вв. Прослежено возникновение первых государственных образований на белорусской земле. Освещена героическая борьба с внешними врагами – кочевыми племенами, германскими крестоносцами и монголо-татарами.
Определена роль выдающихся исторических личностей, раскрыто их влияние на объединительные процессы в государстве. Показано значение устного народного творчества, письменности и литературы в духовно-культурном сближении протобелорусских племен и укреплении идентичности.
Рассчитана на широкий круг читателей.
«Шчаслівы, што пяю цябе, Радзіма...» : зб. навук. арт. : да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі акадэміка Максіма Танка і да Дня народнага адзінства / Нац. акад. Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы ; уклад. К. В. Часнакова ; навук. рэд.: У. В. Гніламедаў, М. У. Мікуліч. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 201 с.
ISBN 978-985-08-3109-5.
У зборніку даследуюцца жыццё і творчасць Максіма Танка. Аўтары прасочваюць працэс фарміравання творчай індывідуальнасці паэта-рэвалюцыянера, паэта-франтавіка, паэта-патрыёта, паэта-гуманіста, раскрываюць своеадметнасць духоўна-філасофскага зместу яго асобы, глыбіню і арыгінальнасць ідэйна-мастацкіх пошукаў, спецыфіку творчага майстэрства, выяўляюць уплыў асобы і творчасці М. Танка на развіццё с учаснай беларускай паэзіі.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускай інтэлектуальна-творчай спадчынай.