Издания сотрудников Центра
2020 год
Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры: зб. навук. арт. / уклад. Н. В. Якавенка; навук. рэд. І. В. Саверчанка; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 157 с.
ISBN 978-985-08-2547-6.
У зборніку асвятляюцца актуальныя пытанні беларускай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, паказваюцца важныя дасягненні прыгожага пісьменства ў адлюстраванні жыцця сучаснай Беларусі, асэнсоўваюцца праблемныя пытанні і перспектывы далейшага развіцця мастацкай літаратуры.
Выданне адрасавана спецыялістам гуманітарнага профілю, студэнтам і навучэнцам школ, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучасным літаратурным працэсам Беларусі.
Бандарчык, В. К.
Выбраныя працы па гістарыяграфіі паходжання і этнічнай гісторыі беларусаў: да 100-гадовага юбілею / В. К. Бандарчык; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; уклад.: А. У. Гурко, С. У. Грунтоў. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 429 с.: [3] л. іл.
ISBN 978-985-08-2614-5.
Выданне ўключае найбольш важныя тэарэтычныя працы члена-карэспандэнта НАН Беларусі В. К. Бандарчыка (1920–2009), аднаго з самых вядомых прадстаўнікоў беларускай этналагічнай навукі, заснавальніка айчыннай школы этналогіі і этнаграфіі. В. К. Бандарчык дасягнуў значных поспехаў у вывучэнні гісторыі беларускай этналогіі і аналізе гістарыяграфічнай спадчыны беларускай этналагічнай навукі. Пад яго кіраўніўцтвам былі атрыманы істотныя навуковыя вынікі ў даследаванні праблемы паходжання і этнічнага развіцця беларускага народа, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, сацыяльнай арганізацыі.
Адрасуецца гісторыкам, краязнаўцам, этнолагам, студэнтам ВНУ, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю і культурай беларускага народа.
Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: сацыяльны вопыт і перспектывы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: В. У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 192 с.
ISBN 978-985-08-2525-4.
У зборніку разглядаюцца розныя аспекты культурных, этнакультурных, моўных і літаратурных беларуска-італьянскіх сувязей у сінхранічным і дыяхранічным аспектах. Ён падрыхтаваны па матэрыялах II Міжнароднай навуковай каферэнцыі «Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы». Зборнік робіць важны ўклад у пашырэнне навуковых ведаў у галіне беларусістыкі, італьяністыкі, міждысцыплінарных даследаванняў.
Разлічаны на этнографаў, фалькларыстаў, культуролагаў, літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам узаемадачыненняў беларускага і італьянскага народаў.
Віцязь, С. П.
Даследчыкі археалагічных старажытнасцей Беларусі: біябібліяграфічны даведнік / С. П. Віцязь, В. У. Мядзведзева, Л. У. Дучыц. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 504 с., [8] л. іл.
ISBN 978-985-08-2643-5.
У даведніку змешчаны біяграфічныя і бібліяграфічныя матэрыялы аб даследчыках археалагічных старажытнасцей Беларусі ад XVI да ХХІ ст. У выданне ўключаны даныя як пра прафесійных археолагаў, так і навукоўцаў сумежных дысцыплін, краязнаўцаў, аматараў даўніны, іншых даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі і другіх краін, якія займаліся вывучэннем беларускай даўніны.
Кніга разлічана на археолагаў, гісторыкаў, этнографаў, супрацоўнікаў музеяў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Вобразы Вялікай Айчыннай вайны ў культуры і мастацтве Беларусі: да 75-годдзя Перамогі / Нац. акад. навук Беларусі; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.]. - Мінск: Беларуская навука, 2020. – 296 с.
ISBN 978-985-08-2634-3.
У калектыўнай манаграфіі прадслаўляецца шырокі спектр відаў мастацтва на тэму, якая ніколі не страцінь акгульнасці і заўсёды будзе ўспрымацца чалавекам з вялікай ступенню чуллівасці. Даследчыкі На- цыянальнай акадэміі навук прааналізавалі творы пра Вялікую Айчынную вайну мастацкай літаратуры, тэтра і кіно, жывапісу і графікі. музыкі і скульптуры. Асаблівае месца займае вывучэнне народнага жыцця ў ваенных рэаліях.
Адрасуецца прафесійным мастацтвазнаўцам, этнолагам, філолагам, гісторыкам, краязнаўцам, усім тым, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднай краіны.
Выбраныя працы. Моўная спадчына / Г. З. Шкляр ; уклад.: В. М. Курцова [і інш.] ; навук. рэд.: В. М. Курцова, Н. С.Ганцоўская. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 259 с.
ISBN 9789850826183.
У кнізе змяшчаюцца выбраныя працы Г. З. Шкляра – таленавітага лінгвіста, вучонага, які зрабіў істотны ўклад у беларускае мовазнаўства і гебраістыку ў 1930-я гады, у расійскую лінгвістыку ў 1940–1950-я гады. Публікацыі прысвячаюцца розным праблемам па даследаванні беларускай літаратурнай мовы, а таксама па вывучэнні кастрамскіх гаворак рускай мовы з сінхранічнага і дыяхранічнага аспектаў. Адметную частку выдання складаюць раздзелы з рукапісу манаграфіі, у якой асвятляюцца праблемы беларуска-польскіх моўных узаемаадносін.
Выданне будзе карысным шырокаму колу лінгвістаў, гісторыкаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага мовазнаўства і лёсам вучоных, якія працавалі ў складаны для нацыянальнай гісторыі перадваенны час.
Габрусь, Т. В.
Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі / Т. В. Габрусь. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 318 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2616-9.
Выданне прысвечана ўнікальнаму культурнаму феномену – драўлянаму сакральнаму дойлідству Беларусі, складанасці яго гістарычнага лёсу і мастацкай адметнасці. Аўтар разглядае помнікі драўлянага храмабудаўніцтва розных хрысціянскіх канфесій як агульную культурную спадчыну беларускага народа, прапануецца новая мастацтвазнаўчая сістэматызацыя і класіфікацыя храмаў паводле іх архітэктонікі і канцэпцыі формаўтварэння. Рукапіс дапоўнены бібліяграфіяй, спісам даследаваных драўляных храмаў, тлумачальным слоўнікам асноўных тэрмінаў і паняццяў драўлянага храмабудаўніцтва, утрымлівае вялікую колькасць сучасных і архіўных фотаздымкаў, планаў і рэканструкцый збудаванняў.
Прызначана для навукоўцаў у галіне мастацтвазнаўства, гісторыі архітэктуры і рэлігіі, а таксама для шырокага кола чытачоў.
Граница, идентичность, культура: этнография белорусско-российского пограничья: коллективная монография / отв. ред. Р.А. Григорьева, Н.Г. Деметер, А.В. Гурко / Ин-т этнологии и антропологии РАН; Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы НАНБ. – М.: ИЭА РАН, 2020. – 360 с.
ISBN 978-5-4211-0255-7
В монографии представлены результаты совместных исследований белорусских и российских этнологов, которые проводились по всему периметру белорусско-российского пограничья: в Гомельской, Могилевской, Витебской областях со стороны Республики Беларусь; Брянской, Смоленской, Псковской со стороны РФ.
На основе многолетних полевых изысканий, с привлечением архивных материалов, данных социологических опросов, были выявлены единство и/или различия элементов культуры по разные стороны границы во всем их многообразии, и обозначены трансграничные этнокультурные ареалы. Одна из ключевых проблем исследования – особенности формирования этнической идентичности в разных государствах и в условиях слабой этнокультурной отличительности жителей на пограничном пространстве. Изучение трансграничных связей и контактов имеет практическое значение для формирования различного рода сотрудничества между соседними странами.
Книга предназначена для специалистов в области этнологии и других гуманитарных наук, а также для широкого круга читателей.
Костюкович, М.Г. Детский сеанс : долгая счастливая история белорусского игрового кино для детей / М. Костюкович. - Минск: Медисонт, 2020. - 436, [2] с. : ил., портр. ; 23 см.
Книга «Детский сеанс», возможно, первый пристальный взгляд на белорусское детское кино. Его история зрителям почти не известна, хотя белорусские детские фильмы — «Девочка ищет отца», «Бронзовая птица», «Приключения Буратино», «По секрету всему свету» и другие — полюбились нескольким поколениям детей и для многих стали драгоценностью, без которой невозможно представить детство.
Восстанавливая истории постановок по архивным материалам и свидетельствам, разбирая сюжеты сценариев и фильмов, автор рассказывает о том, как возникло и росло советское и белорусское детское кино, каким оно изображало детский и взрослый мир, какие ценности и модели поведения предлагало зрителям. Это делает книгу «Детский сеанс» попыткой ответить на вопрос, какого зрителя вырастило советское и постсоветское детское кино и почему мы, зрители этих фильмов, видим мир так, а не иначе.
Кулуарамі творчай майстэрні Івана Навуменкі / С. С. Лаўшук [і інш.]; навук. рэд.: А. А. Манкевіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 335 с.
ISBN 978-985-08-2548-3.
Манаграфія з’яўляецца вынікам працы аўтарскага калектыву над падрыхтоўкай да выдання Збору твораў Івана Навуменкі ў 10 тамах. Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве праведзена навукова-тэксталагічнае вывучэнне твораў, якія ўвайшлі ў дзесяцітомнік, прааналізаваны рукапісныя і друкаваныя крыніцы тэкстаў, іх гісторыя, водгукі сучаснікаў І. Навуменкі і іншыя рэаліі. Дадзена агульная ацэнка творчасці І. Навуменкі, раскрыта змястоўна-праблемнае багацце яго твораў, іх жанравая разнастайнасць, вызначана месца пісьменніка ў беларускай літаратуры.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў ВНУ гуманітарнага профілю, а таксама на шырокае кола чытачоў.
Масленіца. Абрад. Песні. Напевы / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; уклад., уступ. арт. : А. І. Ляшкевіч, В.М. Прыбылова ; навук. рэд. Т. В. Валодзіна. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 815 с., нот.
іл. – (Беларуская народная творчасць:БНТ).
ISBN 978-985-08-2657-2.
Кніга з’яўляецца першым навукова атрыбутаваным зборам, прысвечаным абрадавым традыцыям перыяду Масленіцы на Беларусі. Заснаваны на багатай факталогіі XIX–XXI стст., збор уключае тры раздзелы, у якіх даецца комплекснае апісанне абрадавых дзеянняў масленічнага перыяду, прымеркаваных да іх песень і напеваў.
Выданне адрасуецца спецыялістам у галіне на
радазнаўства, усім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай этнічнай культуры, яе гісторыяй і сучаснасцю.
Миссия выполнима
– 2: Перспективы изучения фольклора: взгляд из Беларуси и Эстонии / сост. : Татьяна Володина, Маре Кыйва. – Минск : Беларуская навука, 2020. – 402 с. : ил.
ISBN 978-985-08-2655-8.
В сборник научных статей включены работы белорусских и эстонских фольклористов, в которых рассматриваются различные аспекты народного творчества и ритуальных практик жителей двух близких культурных регионов – Беларуси и Эстонии. Особое внимание уделено классическим фольклорным жанрам – заговорам, легендам, загадкам, актуализированы и современные фольклорные формы. Ряд статей посвящен новым темам народного творчества, в значительной степени обусловленным социальным контекстом. Представлено теоретическое исследование, раскрывающее традиционную, но до сих пор еще дискуссионную тему отношения стиха и напева.
Адресуется фольклористам, этнологам, краеведам, а также всем тем, кто интересуется народным творчеством.
Мушынскі, М. І.
Летапіс жыцця і творчасці Івана Пятровіча Шамякіна / М. І. Мушынскі; навук. рэд. І. В. Саверчанка; прадмова Т. С. Голуб. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 683 с.
ISBN 978-986-08-2495-0.
«Летапіс жыцця і творчасці Івана Пятровіча Шамякіна» змяшчае разнастайны матэрыял, які ахоплівае ўвесь перыяд дзейнасці — творчай, грамадскай, навукова-прапагандысцкай, арганізацыйнай, што істотна паглыбляе і пашырае ранейшыя ўяўленні пра маштаб асобы пісьменніка, адлюстроўвае ўклад Івана Пятровіча ў развіццё нацыянальнай культуры, мастацкай прозы, драматургіі і кінамастацтва. Арганічным кампанентам «Летапісу...» сталі падзеі асабістага, сямейнага жыцця, стасункі з сябрамі, навукоўцамі, перакладчыкамі, дзеячамі іншых краін.
Выданне адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, усім, хто цікавіцца нацыянальнай культурай.
Ненадавец, Я. А.
«Жужнела пчолка, жужнела…» / Я. А. Ненадавец, А. М. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 255 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2541-4.
Кніга прысвечана гісторыі бортніцтва, узнікненню і развіццю рамачнага пчалярства ў Беларусі. Разглядаюцца і аналізуюцца працы па пярэдніх даследчыкаў гэтага старажытнага промыслу. Падкрэсліваец ца, што ў народным асяроддзі пчаляры часта асацыіраваліся з ведаючымі людзьмі, здольнымі да чараўніцтва. Выкарыстоўваюцца шматлікія вуснапаэтычныя і літаратурныя творы, у якіх закранаюцца розныя аспекты ўзнятай тэмы.
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа.
Ненадавец, А. М. «Забілі зайца, не забілі…» / А.М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 310 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2661-9.
У кнізе распавядаецца пра адзін з самых старажытных промыслаў чалавецтва – паляванне, прыводзяцца вытрымкі з архіўных дакументаў, справаздач і вусныя сведчанні, якія пацвярджаюць, што дзякуючы паляванню старадаўнія беларусы вучыліся не толькі назапашваць ежу для ўласных сем’яў, але і высочваць звяроў, трапна страляць, часта ўступаць з імі ў небяспечныя адзінаборствы. Падчас паляўнічых ловаў удасканальвалася таксама і вайсковае майстэрства продкаў. Згадваюцца літаратурныя творы, дзе яскрава адлюстраваны адвага і смеласць, кемлівасць і хітрасць нашых землякоў. Падаюцца фальклорныя творы, у якіх услаўлялася і адначасова высмейвалася майстэрства паляўнічых.
Адрасуецца ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй і матэрыяльнай культурай продкаў, пастаянна шукае нешта новае ў далёкім мінулым.
Ненадавец, А. М.
Лавіся, рыбка, вялікая і малая / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 287 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2596-4.
У кнізе распавядаецца пра рыбалоўства на тэрыторыі беларускіх земляў, пачынаючы ад сівых стагоддзяў і заканчваючы нашымі днямі. Аўтары аналізуюць шматлікія гістарычныя і архіўныя звесткі, у якіх згадвалася, якую рыбу, колькі і дзе лавілі, якія вадаёмы асабліва славіліся багаццем рыбных запасаў. Акцэнтуецца ўвага на тым, якіх абрадаў і прымхаў трымаліся рыбакі ў будзённым жыцці ці пры выкананні сваіх непасрэдных службовых абавязкаў. Падкрэсліваецца, што ў класічнай беларускай літаратуры таксама даволі поўна адлюстраваны працэс рыбалоўства.
Адрасуецца аматарам рыбалоўчай справы, прыхільнікам гісторыі народных промыслаў, даследчыкам, студэнтам і школьнікам, якія бачаць у мінулым найбагацейшую скарбонку духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей нашага народа.
Русско-белорусский толковый словарь по металлургии и литейному производству / Национальная академия наук Беларуси [и др.]; сост.: В. А. Ковтун [и др.]; под общ. ред. Ю. М. Плескачевского. – Минск: Беларуская навука, 2020. – 739 с.
Словарь содержит основные термины, терминологические выражения и их расширенные определения в области металлургии и литейного производства и восполняет пробел в отечественной литературе в вопросе установления в металлургии как науке национальной терминологии (белорусских названий, определений и их толкований).
Рекомендуется к применению специалистами-металлургами промышленных предприятий, научными и инженерными работниками, филологами, другими специалистами при осуществлении ими работ в области теории и практики металлургии, литейного производства, материаловедения, технического перевода или в смежных областях, а также при обучении специалистов в области металлургии, литейного производства и материаловедения в учебных заведениях и научных учреждениях.
Смольскі, Р. Б. Гісторыя тэатра Беларусі ХХ-ХХІ стагоддзя : вучэбны дапаможнік / Р.Б. Смольскі. - Мінск: Вышэйшая школа, 2020. - 350 с.
ISBN: 9789850631930
Раскрываецца працэс зараджэння, фарміравання і развіцця беларускага прафесійнага нацыянальнага драматычнага тэатра ў гістарычнай прасторы ХХ-ХХІ ст. Асвятляецца творчы шлях усіх дзяржаўных прафесійных тэатраў, характарызуюцца найболып значныя спектаклі, дасягненні і асаблівасці майстэрства вядучых дзеячаў беларускага сцэнічнага мастацтва.
Вучэбны дапаможнік прызначаецца студэнтам, магістрантам, аспірантам устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях культуры і мастацтва.
Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі: каталог / склад. М. У. Тарэлка. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 203 с.
У час навуковых экспедыцый 2016–2018 гг. былі выяўлены звыш двухсот беларуска-татарскіх рукапісаў XVII–XXI стст., што знаходзяцца ў прыватным уладанні на тэрыторыі Беларусі. Зроблены іх электронныя копіі, на падставе якіх апісваюцца дваццаць восем найбольш каштоўных дакументаў: два тафсіры, пятнаццаць кітабаў, дзесяць хамаілаў і рукапіс пад умоўнай назвай «Асновы веры».
Да выдання прыкладаецца DVD-дыск з электроннымі копіямі найбольш каштоўных рукапісаў і іх фрагментаў.
Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці (да 200-годдзя ўтварэння таварыства): зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: І. Л. Капылоў, І. Э. Багдановіч; адк. рэд. В. У. Міцкевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 307 с. – (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 39).
ISBN 978-985-08-2563-6.
У зборнік уключаны даклады ўдзельнікаў міжнародных навуковых чытанняў «Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці (да 200-годдзя ўтварэння таварыства)», якія адбыліся 13–14 снежня 2017 года ў г. Мінску. У дакладах асвятляюцца пытанні рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі творчай спадчыны філаматаў, а таксама паказваюцца лёсы філаматаў у кантэксце эпохі і ў народнай памяці.
Зборнік разлiчаны на шырокае кола чытачоў.
Хурсан, Т. І.
Стараабраднікі Беларусі: мінулае і сучаснасць / Т. І. Хурсан; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 175 с.: іл. – (Свет вачамі этнолага).
ISBN 978-985-08-2567-4.
У кнізе прадстаўлена этнаканфесійная група стараабраднікаў Беларусі. Разглядаюцца пытанні рассялення і колькаснага вызначэння стараабраднікаў на тэрыторыі Беларусі, асаблівасці іх традыцыйнай сямейнай абраднасці, рэлігійнага жыцця і матэрыяльнай культуры.
Кніга будзе цікавай гісторыкам, рэлігіяведам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам гуманітарных гімназій, ліцэяў, каледжаў, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй стараабрадніцтва на землях Беларусі.
Шкляр, Г. З.
Выбраныя працы. Моўная спадчына / Г. З. Шкляр; уклад.: В. М. Курцова [і інш.]; навук. рэд.: В. М. Курцова, Н. С. Ганцоўская. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 259 с.
ISBN 978-985-08-2618-3.
У кнізе змяшчаюцца выбраныя працы Г. З. Шкляра – таленавітага лінгвіста, вучонага, які зрабіў істотны ўклад у беларускае мовазнаўства і гебраістыку ў 1930-я гады, у расійскую лінгвістыку ў 1940–1950-я гады. Публікацыі прысвячаюцца розным праблемам па даследаванні беларускай літаратурнай мовы, а таксама па вывучэнні кастрамскіх гаворак рускай мовы з сінхранічнага і дыяхранічнага аспектаў. Адметную частку вы дання складаюць раздзелы з рукапісу манаграфіі, у якой асвятляюцца праблемы беларускапольскіх моўных узаемаадносін.
Выданне будзе карысным шырокаму колу лінгвістаў, гісторыкаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага мовазнаўства і лёсам вучоных, якія працавалі ў складаны для нацыянальнай гісторыі перадваенны час.
Этнокультурные процессы Западного Полесья (Брестчины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., этнографии и фольклора им. Кондрата Крапивы. – Минск: Беларуская навука, 2020. – 621 с.: ил.
ISBN 978-985-08-2551-3.
Коллективная монография белорусских этнологов дает комплексное представление об этнокультурных традициях, этнической и этноконфессиональной истории, историографии культуры Полесья, этнических, демографических, миграционных и этносоциальных процессах, особенностях материальной (места памяти, одежда, традиции питания, традиционные ремесла), социальной (семейные отношения, национально-культурные объединения) и духовной (календарные праздники и обряды) культуры населения Западного Полесья (Брестчины).
Адресована историкам, краеведам, студентам учреждений высшего образования, организаторам регионального туризма, будет полезна широкому кругу читателей, интересующихся историей родного края.