Издания сотрудников Центра
2016 год
Беларуская дыялекталогія: матэрыялы і даследаванні / Зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэд. В.М. Курцова, Л.П.Кунцэвіч. – Вып. 4. - Мінск: РУП “Выдавецкі дом “Беларус. навука”, 2016. – 403 с.
Чарговы выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы i даследаванні» з’яўляецца адрасным, ён прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага беларускага дыялектолага Ф.Д.Клімчука. Значная частка прац у зборніку – гэта архіўныя лексічныя матэрыялы ca спадчыны беларускіх народных гаворак пачатку 20-х гадоў XX ст. Істотнае месца ў выданні займае падборка слоў па дыялектнай парэміялогіі. У кнізе таксама асвятляюцца некаторыя тэарэтычныя праблемы нацыянальнай дыялекталогіі. Тэксты сучаснага вясковага маўлення рэпрэзентуюць беларускую гаворку не толькі з розных рэгіёнаў Беларусі, але i з Віленшчыны. Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, прынятыя для выдання скарачэнні i іншыя звесткі.
Зборнік робіць важны уклад у рэалізацыю фундаментальнага даследавання «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» i з’яўляецца цікавым для шырокага кола лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто займаецца родным словам.
Беларуская лінгвістыка. Вып. 76 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: А.А. Лукашанец (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2016. – 154 с.
Беларуская лінгвістыка. Вып. 77 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: А.А. Лукашанец (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2016.
Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы (Мінск, 3–4 сакавіка 2016 г.) / Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. Нац. акад. навук Беларусі ; філ. “Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” ; уклад. А.А. Манкевіч. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 396 с.
В сборник вошли материалы научных исследований, представленных участниками Международной научной конференции "Белорусская литература в культурном пространстве современного общества", посвященной 120-летию со дня рождения народного писателя Беларуси академика Кондрата Крапивы (Минск, 3-4 марта 2016 года). В книге освещаются новые аспекты изучения прозаического, публицистического и научного наследия Кондрата Крапивы, белорусской литературной классики, актуальные вопросы литературоведения, а также традиции литературы ХХ в. в новейшем литературном процессе. Сборник адресуется специалистам-филологам, всем, кто интересуется научными исследованиями в области литературы.
Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: В.М. Курцова, Н.А. Снігірова, M. Jankowiak, M. Ostrowka. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 435 с.
У зборніку разглядаюцца розныя аспекты моўных і этнакультурных беларуска-польскіх сувязей у сінхранічным, дыяхранічным і арэальным аспектах. Спецыяльная ўвага надаецца вывучэнню традыцый і ролі інавацый у галіне мастацкага пісьменства, адлюстроўваецца характар розных працэсаў на сучасным беларуска-польскім тэрытарыяльным сумежжы. Сацыяльна-практычная і навуковая значнасць значнасць зборніка ў тым, што ён робіць важны ўклад у пашырэнне навуковых ведаў у галіне беларусістыкі, паланістыкі, міждысцыплінарных даследаванняў.
Разлічаны на лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, фалькларыстаў, культуролагаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам узаемадачынняў беларускага і польскага народаў.
Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: С.Л. Гаранін, І.У. Ялынцава. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 342 с.
Зборнік падрыхтаваны па матэрыялах Міжнароднай канферэнцыі “Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы”, якая прайшла 12–13 кастрычніка 2016 г. У ім разглядаюцца розныя аспекты культурных, этнакультурных, моўных і літаратурных беларуска-італьянскіх сувязей у сінхранічным і дыяхранічным аспектах. Зборнік робіць важны ўклад у пашырэнне навуковых ведаў у галіне беларусістыкі, італьяністыкі, міждысцыплінарных даследаванняў.
Разлічаны на этнографаў, фалькларыстаў, культуролагаў, літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам узаемадачынняў беларускага і італьянскага народаў.
Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. прац. Вып. 3 / Нац. акад. навук Беларусі ; рэдкал.: Т. В. Валодзіна (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн. : Беларус. навука, 2016. – 518 с. : іл.
Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы палявых экспедыцый», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Юбілеі». Даследаванні прысвячаюцца рознабаковаму разгляду замоўна-заклінальнага комплексу беларусаў у яго знешніх і ўнутраных сувязях. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» аглядаецца знешнасць самага папулярнага і неадназначнага міфалагічнага персанажа – русалак, а таксама найменні сурокаў. Публікуюцца ўнікальныя запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (запісы Я. Драздовіча, С. Сахарава), а таксама сучасныя палявыя запісы з прыватных архіваў. Багата прадстаўлены фальклор беларусаў замежжа.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.
Белявіна, В.Н. Хлеб надзённы беларускай вёскі. — Мінск : Беларусь, 2016. — 312 с. : каляр. іл.
В книге этнолога В.Н. Белявиной «Хлеб надзённы беларускай вёскі», богато иллюстрированной архивными и современными фотографиями, показаны этапы развития белорусского села и земледелия - от древности до наших дней, рассматривается эволюция способов обработки почвы, орудий труда, которые в разные годы использовались для выращивания урожая, рассказывается об обычаях и традициях в крестьянской работы и быту белорусов.
Віннікава, М.М., Богдан, П.А. Традыцыйны беларускі касцюм: альбом / М.А. Віннікава, П.А. Богдан. – Мінск, Беларуская навука, 2016. – 302 с.: іл.
Альбом и его аналитические статьи знакомят с ярким художественным явлением этнической культуры белорусов – традиционным крестьянским костюмом, его региональными и локальными особенностями. Издание основано на коллекциях народного костюма и традиционного текстиля отдела древнебелорусской культуры Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси.
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.9. Гродзенская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2016.– 848 с.: іл.
Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі – 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія зараз перасталі існаваць. Другая кніга 9-га тома выдання прысвечана населеным пунктам 6 раёнаў Гродзенскай вобласці – Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 36. Фолкга – чорногрывый / склад. А. М. Булыка [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед.беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 437 с.
У 36-м выпуску «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», які ўключае 2012 слоў на літары Ф–Ч, як і ў папярэдніх выпусках, даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.
Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.
Захаваная спадчына страчанай зямлі / уклад. Б.А. Лазука, А.А. Галкоўскі; аўтар тэксту А.А. Галкоўскі. – Мінск: Беларусь, 2016. - 207 с.: іл.
В издании дан анализ и представлены коллекции памятников этнографии и народного искусства Чернобыльской зоны, архивные материалы научных экспедиций в населенные пункты, пострадавшие от аварии на Чернобыльской АС, которые находятся в музейном собрании отдела древнебелорусской культуры Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси.
Зборнiк дакладаў i тэзiсаў VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Трады-цыі і сучасны стан культуры і мастацтваў» (Мiнск, Беларусь, 19–20 лістапада 2015 года) /гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. –Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 854 с.
У зборніку змяшчаюцца даклады i тэзiсы ўдзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Тра-дыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў», якая адбылася 19–20 лістапада 2015 года ў г. Мінск. Публікуюцца даследа-ванні ў галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно, экранных відаў мастацтва. Разглядаюцца актуальныя задачы сучаснай культуры і захавання нацыянальных культур і гістарычна-культурнай спадчыны ў сучасных умовах. Кніга адрасуецца мастацтвазнаўцам, этнолагам, фалькларыстам, усім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай.
Лаўшук, С. С. Праз церніі да брамы неўміручасці: Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С. С. Лаўшук ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літараратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск : Беларус. навука, 2016. – 267 с.
Новое исследование известного литературоведа, члена-корреспондента НАН Беларуси Степана Лавшука "Через цернии к воротам бессмертия" вписывает яркую фигуру К. Крапивы в парадигму литературного процесса (об этом говорит и подзаголовок монографии – "Кондрат Крапива и белорусский драматургия») и при этом объясняет талант писателя через призму сложностей периода, названного вполедствии "сталинизмом". В монографии исследуется драматургическое творчество одного из крупнейших белорусских писателей ХХ в., народного писателя БССР, лауреата Государственных премий СССР и БССР Кондрата Крапивы. На широком фактическом материале, основываясь на принципах историзма и с учетом новых научных подходов, прослеживается становление творческой индивидуальности К. Крапивы-драматурга в контексте развития всей белорусской драматургии.
Лексіка старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст. / І. У. Будзько [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 558 с.
У манаграфіі ўпершыню ў айчынным мовазнаўстве паказана станаўленне і функцыянаванне слоўнікавага складу старабеларускай мовы з улікам жанрава-стылявой прыналежнасці помнікаў і часу іх стварэння (XIV – сярэдзіна XVI ст.). Вынікі даследавання і багаты фактычны матэрыял знойдуць выкарыстанне пры вырашэнні актуальных пытанняў развіцця беларускай мовы, пры стварэнні абагульняючых прац па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, гістарычнай лексікалогіі, гістарычнай стылістыцы; у выкладчыцкай практыцы; у выкананні міждысцыплінарных праектаў; у разнастайных мерапрыемствах, накіраваных на папулярызацыю мінулага беларускага народа ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.
Адрасуецца мовазнаўцам, вучоным сумежных навуковых напрамкаў, выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў, аспірантам, магістрантам, студэнтам.
Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны / А. А. Крывіцкі [і інш.] ; уклад.: Ф. Д. Клімчук [і інш.] ; навук. рэд. Г. А. Цыхун. - Мінск : Беларуская навука, 2016. - 275 с.
У кнізе падаецца моўны матэрыял, сабраны ў населеных пунктах культурна-гістарычнага і прыродна-геаграфічнага рэгіёна Тураўшчыны і яго праекцыя на картах мікраатласа. Цэнтральнае становішча Тураўшчыны ў межах Беларускага Палесся дазваляе прасачыць яго сувязі з іншымі дыялектнымі зонамі і адначасова сведчыць пра захаванне рэгіянальнай моўнай культуры. Кніга з’яўляецца працягам пяцітомнага «Тураўскага слоўніка» (1982-1987).
Адрасуецца як спецыялістам-моваведам, так і шырокай грамадскасці, якая цікавіцца мовай, культурай і гісторыяй асобных рэгіёнаў Беларусі.
Лобач, У., Валодзіна, Т. Святыя крыніцы Беларусі / У. А. Лобач, Т. В. Валодзіна. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 188 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
Кніга прысвечана культавым крыніцам, якія ў народзе здаўна і дагэтуль лічацца «святымі». Легенды, паданні, цуды ацалення, абрады і каляндарныя святы, звязаныя з ушанаваннем крыніц беларусамі, – пра ўсё гэта даведаецца чытач у выданні. У кнізе змешчана вялікая колькасць экспедыцыйных фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, а таксама фотаздымкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Мушынскі, М.І. Мае Каласавіны : з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа / Міхась Мушынскі. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 419 с.
В книге многогранное литературное наследие Якуба Коласа рассматривается как художественно-духовная составляющая общественной жизни на современном этапе. Исследуются недостаточно изученные аспекты творчества: писатель и его окружение; поэмы "Новая земля", "Сымон-музыка" и уровень их перевода на другие языки; жанровая принадлежность лиро-эпического произведения "На путях свободы". Сделана попытка уточнить прежние оценки ряда произведений. Адресована ученым, преподавателям, студентам, широкой читательской аудитории.
Назараў, В.Ф. Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій у творчасці пісьменніка / В. Ф. Назараў. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 360 с.
В книге исследуется тайнопись сатирика 1920-х годов Андрея Мрыя, творчество которого богато «эзоповым языком», т.е. аллюзиями, припрятанными намеками, реминисценциями, скрытыми и прямыми цитатами, сопоставлениями, контрастами и диссонансами, аллегориями, недосказанностями, говорящими фамилиями, иронией и сарказмом. Адресуется студентам и преподавателям гуманитарных вузов, исследователям литературы, языковедом, фольклористом, этнографом, историком, архивным и музейным работникам и всем, кто интересуется творчеством писателя.
Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Т. 3. Культура сяла ХIV – пачатку ХХ ст. Кн. 2. Духоўная культура / А. І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 751 с.: іл.
Другая кніга трэцяга тома выдання, прысвечаная духоўнай культуры беларускага сяла, складаецца больш чым з двадцаці раздзелаў, у якіх разглядаюцца археалагічныя культавыя помнікі дахрысціянскага перыяду, міфы пра чараўнікоў і ведзьмаў, народныя ўяўленні пра знахарства, народнае рытуальна-магічнае лекаванне, замовы; цыклы календарнага і сямейнага фальклору; пазаабрадавая лірыка і над. Выданне багата ілюстравана. Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.
Першы міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры: зборнiк матэрыялаў (Мiнск, Беларусь, 5 – 6 мая 2016 г.) / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2016. – 821 с.
У зборніку змяшчаюцца даклады ўдзельнікаў Першага мiжнароднага навуковага кангрэсу беларускай культуры, якi адбыўся 5–6 мая 2016 года ў г. Мінску. Разглядаюцца актуальныя задачы сучаснай культуры і захавання нацыянальных культур і гістарычна-культурнай спадчыны ў сучасных умовах.
Песні пакінутых вёсак / Уступ. сл.: Н.Г. Мазурына, Г.Р. Нячаева, Т.В. Валодзіна; паслясл. : Ю.В.Пацюпа: уклад. : Т.В. Валодзіна, Н.Г. МАзурына (муз.частка) ; пад агул. рэд. А.І. Лакоткі. – Мінск : Беловагрупп, 2016. – 356 с.
Выданне “Песні пакінутых вёсак” выходзіць у свет з нагоды 30-гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. І гэта глыбока сімвалічна. Фальклорныя традыцыі Беларусі ўбіраюць у сябе духоўны дар – мову, песню, памяць продкаў. У зборніку прадстаўлены экспедыцыйныя запісы фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў рэгіёну з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі. Кніга багата ілюстравана разнастайнымі фотаздымкамі: мясцовымі відарысамі, творамі народнага дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва – рушнікамі, найкаштоўнейшымі здабыткамі беларускай культуры і мастацтва. Адрасуецца фалькларыстам, этнографам, краязнаўцам, гісторыкам, настаўнікам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй і народнай спадчынай роднага краю.
Полацкія дыяменты: дыялектны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філ. «Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа» ; навук. рэд. В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 116 с.
Слоўнік адлюстроўвае рэгіянальную лексіку гаворкі вёскі Пусташы Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Збіралася яна пераважна з сярэдзіны 50-х да 80-х гадоў ХХ ст. У словазборы змяшчаюцца адметныя словы, некаторых з іх няма ў беларускай літаратурнай мове, асобныя належыць да ліку рэдка фіксуемых лексічных адзінак. У даведнік уключаны фраземы, парэміі, праклёны.
Праца разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў усходнесла-вянскіх моў, славістаў, а таксама на фалькларыстаў, этнографаў, аматараў роднай мовы.
Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 20 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 560 с.
У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх прадстаўлены новыя вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культуры. Гэта матэрыялы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (у тым ліку Віцебска і Гомеля). Акрамя таго, падаюцца артыкулы аспірантаў і навукоўцаў з Расіі, Украіны і Германіі.
Зборнік выдаецца ў рамках выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2016 – 2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» (падпраграма «Гісторыя і культура»).
Частка артыкулаў прадстаўлена ў рамках Праграмы навуковага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Адрасуецца спецыялістам у галіне гуманітарных навук, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто цікавіцца дадзенай праблематыкай.
Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 21 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 354 с.
У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх прадстаўлены новыя вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культу-ры. Гэта матэрыялы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (у тым ліку Віцебска, Гомеля, Бабруйска). Акрамя таго, падаюцца артыкулы аспірантаў і навукоўцаў з Расіі, Украіны і Польшчы.
Зборнік выдаецца ў рамках выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы наву-ковых даследаванняў на 2016 – 2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларус-кага грамадства» (падпраграма «Гісторыя і культура»). Частка артыкулаў прадстаўлена ў рамках Праграмы навуковага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Адрасуецца спецыялістам у галіне гуманітарных навук, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто цікавіцца дадзенай праблематыкай.
Русско-белорусский словарь для младших школьников и Беларуска-рускі слоўнік для малодшых школьнікаў / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. докт. филол. наук., чл.-корр. НАН Беларуси А.А. Лукашанца. – 2-е изд. – Минск: Аверсэв, 2016. – 445 с.: ил.
Лексікаграфічнае выданне, прызначанае для вучняў малодшых класаў агульнаадукацыйных школ з рускай і беларускай мовамі навучання, змяшчае 2 перакладныя слоўнікі: руска-беларускі і беларуска-рускі. Абодва лексіконы (у руска-беларускай і беларуска-рускай частках) утрымліваюць каля 11 000 зыходных слоў, уключаных у рэкамендаваныя для вучняў пачатковай школы лексічныя мінімумы рускай і беларускай моў. У 2-м выданні, як і ў 1-м, падаюцца прыклады ўжывання словазлучэнняў і фразеалагізмы (для кожнай з дзвюх частак выдання – розныя); для некаторых слоў прыводзяцца даступныя для вучняў малодшага ўзросту тлумачэнні лексічных значэнняў. Акрамя таго, у слоўніку прапануюцца дадаткі, якія ўключаюць спіс фармальна падобных рускіх і беларускіх слоў, што адрозніваюцца граматычным родам ці націскам (у руска-беларускай частцы), і перакладны слоўнічак распаўсюджаных уласных імёнаў з пастаноўкай націску і падачай варыянтаў (у беларуска-рускай частцы). Выданне ілюстраванае: побач з загаловачнай літарай у кожным раздзеле размяшчаюцца цікавыя малюнкі.
Салеев, В.А. Проблемы теории искусства. – Мн., БГАИ, 2016. – 128 с.
В монографическом исследовании рассматриваются различные аспекты общей теории искусства, ее взаимоотношения с эстетикой, различными видами искусствоведения, а также самим искусством. Предназначается специалистам в области эстетики, искусствоведения, аспирантам, магистрантам, а также всем интересующимся проблемами эстетики, искусствоведения и искусства.
Сучасная беларуская тэксталогія: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця: матэрыялы Рэсп. навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 22-23 лістапада 2016) / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2016. – 325 с.
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Сучасная беларуская тэксталогія: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця” (Мінск, 22 — 23 лістапада 2016 года). Асвятляюцца актуальныя пытанні сучаснай усходнеславянскай тэксталогіі, новыя аспекты вывучэння гісторыі тэксту, атрыбуцыі і атэіэзы, мастацкіх перакладаў. Зборнік адрасуецца спецыялістам-філолагам, усім, хто цікавіцца навуковымі даследаваннямі ў галіне тэксталогіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. – 968 с.
Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Прыводзяцца асноўныя граматычныя значэнні слова, стылістычныя паметы, якія ўказваюць на сферу яго ўжывання, даюцца вытворныя словы, адзначаецца націск. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі. У пачатку Слоўніка змешчаны неабходныя ўступныя часткі.
Прызначаны як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола карыстальнікаў.
Тэксталогія твораў Івана Шамякіна: па выніках выдання Збору твораў у 23 тамах / А.А. Васілевіч [і інш.] ; навук. рэд. М.А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 345 с.
В книге, содержащей уникальные материалы по творчеству И. Шемякина, на большом фактологическом материале теоретически обосновывается и решается широкий круг текстологических проблем, вырабатываются методологические принципы подготовки собраний произведений с учетом национальной специфики. В книгу вошли и статьи, в которых творческое наследие И. Шемякина анализируется с позиции современного литературоведения. Коллективная монография будет востребована научными и научно-педагогическими учреждениями (при разработке курсов и спецсеминаров по текстологии, при изучении истории белорусского литературы ХХ в. В школе и вузе, написании лекций, дипломных, курсовых работ и др.), а также широким кругом читателей, всеми, кто интересуется родной литературой.
Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». – Минск : Беларуская навука, 2016. – 539 с. : ил.
В коллективной работе белорусских этнологов дается комплексное представление об этнокультурных традициях, ранней этнической и этноконфессиональной истории, особенностях материальной (жилище, одежда, традиции питания), социальной (семейные отношения, национально-культурные объединения и новые этнические группы) и духовной (календарные праздники и обряды) культуры населения Центрального региона (Минской области) Беларуси. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники. Книга предназначена историкам, краеведам, студентам вузов, организаторам регионального туризма, широкому кругу читателей, интересующихся историей родного края.
Ялынцава І.У. Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы для вучняў малодшага ўзросту / І.У. Ялынцава. – Мінск: Беларус. асац. “Конкурс”, 2016. – 208 с.
Словаўтваральны слоўнік уключае больш за 3 000 словаўтваральных пар. Аснову слоўніка склалі перш за ўсё агульнаўжывальныя лексемы, якія сустракаюцца ў падручніках па беларускай мове для малодшых класаў. У ім прадстаўлена ўтварэнне слоў, якія адносяцца да такіх часцін мовы, як назоўнік, прыметнік, дзеяслоў і прыслоўе. Слоўнікавыя артыкулы падаюцца ў алфавітным парадку. Выданне адрасуецца вучням малодшага ўзросту і настаўнікам пачатковых класаў агульнаадукацыйных школ, гімназій.
Бядуля, З. Апавяданні. Аповесці / Змітрок Бядуля. Аповесці / Янка Маўр; уклад. і камент. А.І. Шамякінай; навук. рэд. С.Л. Гаранін. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2016. — 829 с.
Очередное издание в серии «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» – том 11-й. В книгу вошли лучшие, проверенные временем произведения классиков белорусской литературы Змитрока Бядули и Янки Мавра.
Дыярыушы XVII стагоддзя (1594 – 1707 гады) / укл., пер. з польск. мовы : А.У. Бразгуноў ; рэд. кал. : А.У. Бразгуноў (старш.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 467 с. – (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
В книге представлены памятники мемуарного жанра, созданные представителями двух шляхетских родов – Маскевич и Обуховичей. Хронологические рамки диариуши охватывают все XVII в., драматическое для исторических судеб белорусского и украинского народов (Смута в Московском государстве, крестьянско-казацкое восстание в Украине и Беларуси, война 1654-1667 гг. и др.). Впервые в переводах на современный белорусский язык представляются полные тексты диариушей Самуэля Ивановича и Богуслава Казимира Маскевича, а также Филиппа Казимира, Михаила Льва и Теодора Иеронима Обуховичей. Адресуется всем, кто интересуется литературой, историей и культурой древней Беларуси.
Кісялёў, Г. В. Выбранае / Генадзь Кісялёў; уклад., камент. Л. Кіялёвай, В. Чамярыцкага; прадм. М. Тычыны. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 575 с.
В однотомник знаменитого историка, литературоведа, археографа, писателя Геннадия Киселева (1931-2008) включены наиболее значительные его научно-популярные произведения, литературоведческие статьи, эссе о деятелях белорусского национального движения.
Навуменка, І. Сорак трэці. Смутак белых начэй / Іван Навуменка // Збор твораў. У 10 т. Т. 6.; падрыхт. тэкстаў і камент. і паслясл. А.М. Лапата-Загорскага; рэд. тома С.С. Лаўшук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культ., мовы і літ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 797 с. : іл.
В шестой том Собрания сочинений народного писателя Беларуси Ивана Науменко (1925-2006) вошли романы «Сорок третий» и «Печаль белых ночей», написанные им в 1970-е гг.
Навуменка, І. Капитан Степь уходит в разведку. Летуценнік. Асеннія мелодыі / Іван Навуменка // Збор твораў. У 10 т. Т. 7.; падрыхт. тэкстаў, камент. і паслясл. І. Баўтрэль; рэд. тома С.С. Лаўшук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 656 с. : іл.
В седьмой том Собрания сочинений народного писателя Беларуси Ивана Науменко вошли: русскоязычная повесть «Капитан Степь уходит в разведку» и романы «Мечтатель» и «Осенние мелодии», написанные им в 1980-е годы.
Шэдэўры пісьменства і літаратуры Беларусі X – XVII стагоддзяў / Укладанне, прадмова, каментарыі, пераклад І.В. Саверчанкі. – Мінск: Беларусь, 2016. – 567 с.
В переводе на современный белорусский язык печатаются наиболее ценные памятники белорусской изящной словесности и литературы X – XVII веков: летописные повести, новеллы, хроники, дневники, полемические трактаты, сатирические и юмористические произведения. В развернутой вступительной статье указываются эстетические достоинства раритетных памятников старинной белорусской литературы, раскрывается поэтика творчества белорусских мастеров слова эпохи Готики, Ренессанса и Барокко, освещаются идейно-художественные поиски древних писателей-интеллектуалов. Адресуется широкому кругу читателей: ученым, преподавателям вузов и колледжей, учителям, студентам и школьникам.
Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі. У 4 т. Т. 1. / уклад.: С. У. Калядка, Т. П. Аўсянікава; рэд. тома Л. Г. Кісялёва. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 599 с.
Содержание 1-го тома четырехтомного издания составляют стихи Е. Янищиц, прижизненно опубликованные в шести поэтических сборниках поэтессы и книге избранной поэзии. Впервые ее стихи представлены вместе с литературоведческими и научными комментариями к ним. Также в томе читатель найдет вступительную биографическую статью, хронику жизни и творчества, родословные по линии матери и отца, материалы о поэтессе, поданные в хронологическом порядке, воспоминания родных, соседей, одноклассников, учителей.